Тэлевізараў – на $ 467, камп’ютараў – на $ 462, гаспадарчай тэхнікі – на $319. Столькі ў сярэднім на аднаго чалавека прывезлі Беларусы з-за мяжы ў траўні 2022. Белстат апублікаваў вынікі выбарачнага даследавання.

Даследванне праводзілі на межах з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Падчас перасячэння мяжы ў аўтамабільных пунктах пропуску 1643 грамадзяніна Беларусі запоўнілі анкету. Таксама анкету запоўнілі 1325 замежнікаў.
Што часцей за ўсё прывозяць з-за мяжы
54,5% апытаных пазначылі, што ўвозяць у Беларусь тавары. Пераважна тавары прывозілі з Польшчы – іх доля склала 77,3% ад агульнай цаны ўвезеных тавараў. На другім месцы Літва – 21%.
Асноўныя тавары, якія прывезлі ў Беларусь, і іх сярэдні кошт на аднаго ўдзельніка апытання:
- тэлевізары – $467
- камп’ютарная тэхніка – $462
- электрычная побытавая тэхніка – $319
- шыны і колы – $159
- электраінструмент і бензапілы – $136
- мэбля, матрасы, асвятляльныя прылады – $125
- аўтазапчасткі – $115
- сантэхніка – $107
- лекі – $97
- будаўнічыя матэрыялы – $92
- адзенне – $60
- тытунёвыя вырабы – $57
- абутак – $56
- цацкі, гульні, спартовы інвентар – $52
- торбы, валізы – $50

З даследавання вынікае, што з Польшчы прывозяць значна больш тавараў, чым вывозяць у яе. На мяжы з Латвіяй сітуацыя іншая – там больш вывозяць з Беларусі. На літоўскім напрамку лічбы больш-менш роўныя.
Як змянілася сітуацыя за пяць гадоў
У 2017 годзе большасць тавараў удзельнікі апытання прывозілі з Украіны – 43,7% ад агульнай цаны тавараў увезеных у Беларусь. З Польшчы – 27%, з Літвы – 24,9%.
Структура пакупак падобная, але цэны тавараў заўважна выраслі:
- тэлевізары $355
- камп’ютарная тэхніка і сродкі сувязі $181
- шыны і колы $167
- сантэхніка $147
- электраінструмент і бензапілы $111
- будаўнічыя матэрыялы $105
- электрычная і гаспадарчая тэхніка $103
- адзенне $93
- лекі $69
- абутак $54
- торбы і валізы $50
- бензін і дызельнае паліва $48
- аўтазапчасткі $37
- прадукты харчавання і падгузнікі $21
Навошта ездзілі за мяжу ў 2017 годзе і 2022
У 2017 годзе асноўнай мэтай выезда за мяжу для 37,8% чалавек быў шоп-тур. Для замежнікаў, якія прыехалі ў Беларусь – наведванне родных і блізкіх (56%).

У 2022 годзе сітуацыя змянілася. Цяпер найбольшы адсотак тых, хто едзе за мяжу працаваць – 28,4%. Нерэзідэнты Беларусі, як і раней, у большасці едуць да родных, але папулярнасць шоп-тураў у Беларусь вырасла.

Чытайце таксама: «Алею купіць пяць літраў». Рэпартаж з памежнай вёскі, куды едуць літоўцы і беларусы


