Святкаванне Дня горада перанеслі з трэціх выходных верасня на першыя. У гэтым годзе святкаванне адбудзецца 3 верасня. Такое рашэнне прыняў гарадскі Савет дэпутатаў, паведаміў Telegram-канал «Гродно Плюс».
Дэпутаты ўнеслі змены ў рашэнне 2015 года, паводле якога святкаваць мелі ў трэцюю суботу верасня. Калі б не гэтыя змены, то сёлета Дзень горада выпадаў бы на 17 верасня — так званы Дзень народнага адзінства, які ўлады прыдумалі ў 2021 годзе.
У 2022 годзе Гродна адзначыць 894 гадавіну першай узгадкі ў летапісе.
У многіх былых савецкіх краінах дні горада адзначаліся ў верасні. Такую традыцыю паклала Масква, у якой 7 верасня 1947 года адсвяткавалі 800-годдзе. У Гродне ў савецкія гады з размахам прайшло святкаванне 850-годдзя горада ў 1978 годзе. Тады ў Каложскім парку была ўстаноўлена памятная стэла.
«Гэта найбольш зручны час, калі летнія вакацыі скончыліся і асноўныя адпачынкі-таксама. Яшчэ даволі цёпла для вулічнага гулянні. Менавіта гэты аргумент выкарыстала гарадская ўлада яшчэ ў канцы 1980-х для адмовы святкаваць Дзень горада 3 лістапада, у Дзень святога Губерта», — казаў краязнаўца Алесь Госцеў у 2020 годзе.
Таксама 20 верасня 1944 года была заснавана Гродзенская вобласць.
Чытайце таксама: «Как узнал историю нашего герба — все изменилось». Краевед Алесь Гостев о том, когда в Гродно лучше отмечать День города
У міжваенны перыяд дзень горада святкавалі 3 лістапада — Дзень святога Губерта. Таксама Дзень горада можна святкаваць 4 сакавіка, у дзень святога Казіміра, якія з’яўляецца патронам Гродна. Дзень горада можна святкаваць і ў Дзень святога Бенядзікта, бо менавіта 21 сакавіка 1496 года, падчас сойма, які адбываўся ў Берштах, князь Аляксандр надаў Гродна магдэбургскае права.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…