Фестываль “Автонашествие 2022” адбудзецца ў Гродне 2 ліпеня. Яго правядуць на двух пляцоўках – побач з ГЦ “OldCity” і побач з клубам “БАЗА”. Таксама арганізатары ладзяць аўтапрабег па горадзе з суправаджэннем ДАІ.

Якая праграма фестывалю?
ГЦ «OldCity»: 15:00 – 17:30
- GYMKHANA GRODNO – паказальныя заезды матацыклістаў
- Выстава ўнікальных аўтамабіляў
- Выстава аўтамабіляў клубаў
- Тэст-драйвы новых аўтамабіляў
- Дзіцячая паласа заездаў (электрамабілі, сігвеі, скутэры)
- Інтэрактыў “Размалюй аўто фарбамі!” для дзяцей
- Танцавальная шоу-праграма
17:30 – Пачатак аўтапрабегу па Гродне
18:00 – Фініш на пляцоўцы клуба “БАЗА”
Пляцоўка побач з клубам “БАЗА”: 18:00 – 22:00
- Фінал этапу рэспубліканскіх спаборніцтва па аўтагуку
- Выстава ўнікальных аўтамабіляў
- Аўтамабільны флэшмоб
- Танцавальная шоу-праграма (танцавальныя батлы)
- Шашлычная Food-зона (частаванні і дэгустацыя)
- Бяспройгрышная латарэя
- Уручэнне клубнай і спонсарскай атрыбутыкі пераможцам “Аўтанашэсця”
У 22:00 пачнецца начная праграма ў клубе “БАЗА”. Там арганізуюць двухузроўневую сцэну, дзе выступяць дыджэі.
Уваход на пляцоўку “Автонашествия 2022” побач з «OldCity» вольны. Уваход на пляцоўку клуба будзе платны. Набыць квіткі можна будзе ў клубе альбо боўлінг-клубе “Метро”.
Хто арганізоўвае фестываль?
Галоўныя арганізатары фестывалю: клуб “БАЗА”, ГЦ “OldCity”, а таксама клуб арганізацыі “RA community”. Арганізатары спаборніцтваў па аўтагуку: SUBWOOW CLUB і Беларуская Ліга Аўтагуку. Арганізатары хуткаснага мота-манеўравання – GYMKHANA GRODNO.

Як прыняць удзел у фестывалі
Каб прыняць удзел у выставачнай зоне аўтамабіляў, трэба падаць заяўку і прайсці адбор. Тры пераможцы атрымаюць кубкі.
Зарэгістраваццца на “Рэспубліканскія спаборніцтвы па аўтагуку” можна тут. Праграма пачнецца 2 ліпеня ў 12:00 на вуліцы Перамогі, 35 – пляцоўка побач з клубам “БАЗА”. Фінал і ўзнагароджанне ў 22.00.


