Юлія Каваленка.
Прысуд — 1,5 гады абмежавання волі - вынес 58-гадовай Юліі Каваленцы суд Ленінскага раёна Гродна. Гэта адбылося 21 чэрвеня 2022 года. Прычына — каментар жанчыны пад запісам на старонцы Hrodna.life у Facebook. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Юлію Каваленку прызналі вінаватай паводле арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Акрамя «хатняй хіміі» Каваленка мусіць выплаціць пацярпелым маральную шкоду — 3000 рублёў.
Каваленку асудзілі за каментар, якія яна пакінула ў верасні 2020 года ў суполцы Hrodna.life у Facebook. Пад пастом Юлія напісала: «С*чки». Каментар быў накіраваны ў бок супрацоўніц гродзенскага АМАПу Марыі Мазуркевіч і Юліі Бандарчук. Яны праславіліся тым, што 9 жніўня 2020 года, жорстка збілі фармацэўтку Марыну Палікарпаву. Супрацоўнікі міліцыі выявілі каментар толькі ў красавіку 2022 года.
У час суда жанчына сказала, што раскайваецца ў здзейсненым, што не пісала больш ніводнага каментара, не хадзіла на мітынгі і не падпісвалася на экстрэмісцкія каналы.
Справу разглядаў суддзя Руслан Гурын. Ён раней судзіў гродзенцаў Любоў Сарлай, Марыю Палікарпаву, Ігара Бублікава (Рэмзіка), старшыню Саюза Палякаў Беларусі Анжаліку Борыс, і іншых.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…