Навіны

У Гродне затрыманы Мікалай Маркевіч (абноўлена)

Дырэктара фірмы «Клас-Тур» Мікалая Маркевіча затрымалі каля 12.00 21 чэрвеня прама на офісе. Відавочцы затрымання мяркуюць, што працаваў ГУБАЗ — Маркевіча «скруцілі».

Мікалая маглі затрымаць за каментары ў Facebook, у якім ён быў актыўным карыстальнікам, выказалі здагадку яго знаёмыя для Hrodna.life.

UPD 13.15 21 чэрвеня.. Офіс «Клас-Тур» зачынены. Суседзі з суседніх памяшканняў былі не ў курсе таго, што адбываецца. Відавочцы распавялі Hrodna.life, што на затрыманне прыехалі шэсць сілавікоў у мікрааўтобусе. Яны былі ў экіпіроўцы колеру хакі. Сілавікі зайшлі ў будынак і праз пяць хвілін «больш-менш акуратна» вывелі Мікалая і пасадзілі ў мікрааўтобус.

UPD 22 чэрвеня. 22 чэрвеня стала вядома, што Мікалай Маркевіч затрыманы па адміністрацыйнай справе. Па якой менавіта справе, інфармацыі няма.

UPD 28 чэрвеня. Мікалая Маркевіча асудзілі 24 чэрвеня за перапост у сацсетках «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Яму прысудзілі 10 сутак арышту.

Мікалаю Маркевічу 59 гадоў. У 90-х быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газеты «Пагоня». Быў удзельнікам галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў 1995 годзе. У 2002 годзе быў асуджаны на два гады абмежавання свабоды за паклёп на прэзідэнта краіны. Пазней быў рэдактарам газеты «Дзень», працаваў на «Радыё Рацыя», быў старшынёй гродзенскага аддзялення «Таварыства беларускай мовы». Зараз займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».

Чытайце таксама: Мікола Маркевіч: «У мяне дагэтуль пытаюцца, калі вернецца «Пагоня»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025