Навіны

Суд у Гродне прызнаў экстрэмісцкімі відэа з Фестывалю нацыянальных культур, выставы шакалада і працэсіі на Божае Цела

Інфармацыйную прадукцыю старонкі Hrodna.life у Instagram прызналі экстрэмісцкай. Экстрэмісцкімі прызналі візуальныя матэрыялы — выявы, лагатып, вадзяны знак. Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 13 чэрвеня. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Іконка Instagram. Ілюстрацыйнае фота.

Пра якія канкрэтна лагатыпы і выявы ідзе гаворка, рэдакцыя пакуль не ведае. Мы паспрабуем атрымаць рашэнне суда і высветліць дэталі.

Апошнім часам на старонцы ў Instagram публікаваліся кароткія відэа з гарадскіх падзей: працэсіі на каталіцкае свята Божага Цела, Фестывалю нацыянальных культур, адкрыцця выставы шакаладу ў «Triniti», свята вайсковай часткі на Фолюшы, параду дзіцячых вазкоў, свята 9 мая. Суд палічыў, што гэтыя відэа — экстрэмісцкія.

Раней экстрэмісцкім прызнавалі Telegram-канал

У ліпені 2021 года суд Ленінскага раёна прызнаў Telegram-канал Hrodna.life экстрэмісцкім. Прычынай сталі выяўленыя сілавікамі публікацыі, якія эксперты палічылі «накіраванымі на распальванне сацыяльнай і іншай варожасці». Прыкметы экстрэмізму і распальвання варожасці экспертная камісія знайшла у некаторых каментарах чытачоў. Зараз нас новы Telegram-канал.

Чытайце таксама: «Права на справядлівы разгляд было парушана». Аляксей Шота — аб прызнанні Telegram-канала Hrodna. life экстрэмісцкім

У верасні 2021 года рэдакцыя Hrodna.life атрымала пастанову ад пракуратуры Гродзенскай вобласці. У ёй паведамілі пра блакаванне сайта Hrodna.life на тэрыторыі Беларусі. З таго моманту сайт даступны толькі праз VPN.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024