Навіны

СМІ: «ЛАДЭ» працягне працу, але дата адкрыцця пакуль невядомая (абноўлена)

14 чэрвеня ў Міністэрстве аховы здароўя разгледзелі вынікі праверкі «ЛАДЭ» — кампанія зноў адкрыецца. Пра гэта супрацоўнікі Цэнтра распавялі Z**kalo.io. Дата адкрыцця медцэнтраў пакуль невядомая.

UPD 15 чэрвеня. З 16 чэрвеня «ЛАДЭ» аднаўляе аказанне медыцынскіх паслуг па ўсіх напрамках ва ўсіх медыцынскіх цэнтрах, паведаміў цэнтр на сваім сайце.

Па словах супрацоўніцы Мінскага цэнтра, дата адкрыцця будзе вядомая «на днях». Наведвальнікам дату адкрыцця таксама не назвалі.

 — У нас цяпер ёсць запіс да лагапедаў, псіхолагаў і касметолагаў. Астатнія лекары не прымаюць у сувязі з прыпыненнем ліцэнзіі. Тэрмін аднаўлення пакуль не ўдакладняем, чакаем рашэння Міністэрства аховы здароўя, — распавялі ў кол-цэнтры карэспандэнту Z**kalo.io, які патэлефанаваў пад выглядам наведвальніка.

Датэлефанавацца ў гродзенскае аддзяленне «ЛАДЭ» ў карэспандэнта Hrodna.life не атрымалася — ніхто не зняў слухаўку.

Што здарылася?

Ва ўсіх медыцынскіх цэнтрах «ЛАДЭ» прыпынілі аказанне медыцынскіх паслуг з 16 траўня. У цэнтрах абяцалі, што медцэнтры зноў пачнуць прымаць пацыентаў, як толькі ліцэнзуючы орган Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыме рашэнне аб аднаўленні дзеяння ліцэнзіі кампаніі. Супрацоўнікам абяцалі плаціць траціну заробку, але адправілі ў неаплатны адпачынак. Кліенты, якія звыкнуліся да цэнтру, скардзіліся на ашаламляльныя адрозненні абслугоўвання ў дзяржаўных паліклініках.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025