14 чэрвеня ў Міністэрстве аховы здароўя разгледзелі вынікі праверкі «ЛАДЭ» — кампанія зноў адкрыецца. Пра гэта супрацоўнікі Цэнтра распавялі Z**kalo.io. Дата адкрыцця медцэнтраў пакуль невядомая.
UPD 15 чэрвеня. З 16 чэрвеня «ЛАДЭ» аднаўляе аказанне медыцынскіх паслуг па ўсіх напрамках ва ўсіх медыцынскіх цэнтрах, паведаміў цэнтр на сваім сайце.
Па словах супрацоўніцы Мінскага цэнтра, дата адкрыцця будзе вядомая «на днях». Наведвальнікам дату адкрыцця таксама не назвалі.
— У нас цяпер ёсць запіс да лагапедаў, псіхолагаў і касметолагаў. Астатнія лекары не прымаюць у сувязі з прыпыненнем ліцэнзіі. Тэрмін аднаўлення пакуль не ўдакладняем, чакаем рашэння Міністэрства аховы здароўя, — распавялі ў кол-цэнтры карэспандэнту Z**kalo.io, які патэлефанаваў пад выглядам наведвальніка.
Датэлефанавацца ў гродзенскае аддзяленне «ЛАДЭ» ў карэспандэнта Hrodna.life не атрымалася — ніхто не зняў слухаўку.
Што здарылася?
Ва ўсіх медыцынскіх цэнтрах «ЛАДЭ» прыпынілі аказанне медыцынскіх паслуг з 16 траўня. У цэнтрах абяцалі, што медцэнтры зноў пачнуць прымаць пацыентаў, як толькі ліцэнзуючы орган Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыме рашэнне аб аднаўленні дзеяння ліцэнзіі кампаніі. Супрацоўнікам абяцалі плаціць траціну заробку, але адправілі ў неаплатны адпачынак. Кліенты, якія звыкнуліся да цэнтру, скардзіліся на ашаламляльныя адрозненні абслугоўвання ў дзяржаўных паліклініках.