Навіны

У Беларусі распрацавалі тэст-сістэму для дыягностыкі воспы малпаў. Дзе пачнуць тэставаць?

Тэст-сістэму для лабараторнай дыягностыкі воспы малпаў распрацавалі ў Беларусі. Вынікі дыягностыкі будуць вядомыя на працягу некалькіх гадзін пасля паступлення біяматэрыяла. Пра гэта 13 чэрвеня распавёў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Уладзімір Гарбуноў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Эксперт упэўнены, што шырокага прымянення тэст-сістэма не знойдзе.

Як працуе дыягностыка?

«У РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі некалькі гадоў таму распрацавана тэхналогія стварэння тэст-сістэм для дыягностыкі розных інфекцыйных захворванняў. Гаворка ідзе пра ПЦР-наборы — і для COVID-19, і для ліхаманкі Эбола і іншых рэдкіх захворванняў. Зараз мы распрацавалі тэст-сістэму для лабараторнай дыягностыкі воспы малпаў. Гэта стандартная ПЦР-тэхналогія, якая ўключае ў сябе некалькі этапаў. У тым ліку гэта падбор нуклеатыдных паслядоўнасцяў, якія павінны быць спецыфічныя для дадзенага ўзбуджальніка. Маюцца базы дадзеных гэтых паслядоўнасцяў, адкуль спецыялісты выбіраюць маркеры, якія пазней выкарыстоўваюцца ў тэст-сістэме», — сказаў Уладзімір Гарбуноў.

Воспа малпаў — гэта рэдкае віруснае захворванне, генетычна блізкае да натуральнай воспы. Першыя сімптомы — тэмпература, галаўны боль, болі ў цягліцах, млоснасць, слабасць. Адметная асаблівасць гэтага віду воспы ад іншых — запаленне лімфавузлоў. Праз дзень-тры пасля пачатку хваробы з’яўляецца сып, часцей на твары, ступнях і далонях. На розных этапах яна выглядае як плямы, гнойныя бурбалкі ці скарыначкі.

Першае захворванне на воспу малпаў пацвердзілі ў Польшчы. Пра гэта 10 чэрвеня сказаў міністр аховы здароўя краіны Адам Недзельскі. Таксама не менш за два выпадкі захворвання выявілі ў Латвіі.

Дзе пачнуць тэставаць?

Дыягностыку пачнуць рабіць у РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Вынікі дыягностыкі будуць вядомыя на працягу некалькіх гадзін пасля паступлення біяматэрыяла.

«Упэўнены, што шырокага прымянення гэтая тэст-сістэма не знойдзе. Таму што захворванне не характарызуецца шырокім распаўсюджваннем і не чакаецца, што хворыя з’явяцца ў Беларусі ў бліжэйшы час. < … > Камерцыйнай арганізацыі гэтага рабіць няма сэнсу, таму што ніякіх дывідэндаў яна не атрымае, бо не прадасць. А мы гэта робім і не чакаем ніякіх прыбыткаў. Мы вырашаем дзяржаўную задачу ў галіне біябяспекі», — сказаў ён.

Варта вакцынавацца ад новага віруса?

Вірус малпавай воспы паходзіць ад віруса натуральнай воспы. Вакцынаваныя ад яе маюць імунітэт. «Хто нарадзіўся да 1980-х — у гэтых адносінах шчасліўчык. Але, думаю, Міністэрствам аховы здароўя будуць прынятыя меры пры неабходнасці. Вакцына існуе, яе можна пачаць хутка пры неабходнасці», — лічыць спецыяліст.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Па паўкіло бульбы і хлеба. Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ІЧУ

Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…

22 студзеня 2025

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025