«Сумная навіна. На жаль, наш бар зачыняецца. Дзякуй, што былі з намі», — лаканічна напісала каманда ў акаўнце ў Instagram 9 чэрвеня. Бар адкрыўся ў снежні 2021 года і прапрацаваў некалькі месяцаў.

Бар знаходзіўся ў мінскай прасторы К 21 на вуліцы Кальварыйскай, 21. У меню былі кактэйлі і веганская ежа. У Мінску паўтарылі не толькі назву, але і стылістыку гродзенскай установы. Інтэр'ер — у стылі эклектыкі, зялёныя старыя сцены «як быццам пакрытыя мохам», у інтэр'еры — вядомыя люстры. Плошча бара займала 300 кв. м, у ім было 45 пасадачных месцаў. Карэспандэнт Hrodna.life спытаў каманду аб прычынах закрыцця — мы апублікуем адказ, як толькі атрымаем яго.

UPD 14 чэрвеня. Каманда адмовілася ад каментароў пра закрыццё.

Бар у Гродне — працуе

Бар «Сон» у Гродне працуе. Кактэйльны веганскі дыска-бар «Сон» размешчаны на Тэльмана, 4. Тут рэгулярна выступаюць запрошаныя дыджэі з розных гарадоў Беларусі, праходзяць лекцыі па псіхалогіі, кінапрагляды, майстар-класы па маляванні.

Як гродзенскі грамадхарч пакараў сталіцу

У гісторыі гродзенскага грамадскага харчавання ёсць няўдалыя прыклады пашырэння на сталіцу. У 2014 годзе ў Мінску спрабавала працаваць гродзенская сетка фаст-фуда з блінамі «Калабкі». Адкрылі там тры ўстановы, але не вытрымалі ставак па арэндзе — як раз быў скачок валюты — і праз два гады іх закрылі. Пашырыцца на Мінск збіраўся і гродзенскі Pizza Truck з неапалітанскай піцай. Ён таксама застаўся ў Гродне, а крыху пазней адкрыўся ўжо як стацыянарную ўстанову — «Trattoria Napoli» на Вялікай Траецкай, 9.