Навіны

Больш за тысячу гродзенцаў аспрэчылі «дармаедства». Як даведацца, ці адношуся я да незанятых у эканоміцы?

1227 заяў аб вызваленні ад аплаты паслуг з поўным пакрыццём выдаткаў разгледзелі камісіі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гродна з пачатку года. Гродзенцы пацвярджалі працоўную занятасць, у тым ліку за мяжой, знаходжанне ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, занятак рамесніцтвам. Аб сітуацыі ў горадзе расказала «Гродзенская праўда».

У спісы плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг па тарыфах з поўным пакрыццём выдаткаў уносяць тых, каго прызнаюць «дармаедам». Займаюцца гэтым пастаянна дзеючыя камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Такія ёсць у кожным райвыканкаме. Каб вас выключылі са спісу, трэба падаць у камісію дакументы, якія пацвярджаюць занятасць.

За што дармаеды плацяць больш?

Не занятыя ў эканоміцы павінны ўносіць поўную плату за падагрэў вады, цеплазабеспячэнне, а таксама газазабеспячэнне — пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў. Тарыфы вызначаны Указам Прэзідэнта ад 23 снежня 2021 г. № 507 «Аб устанаўленні тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2022 год».

Праца па-за ЕАЭС ужо не лічыцца

З сакавіка 2022 года ў Беларусі ў пытанне «дармаедства» ўнеслі шэраг змяненняў. Раней чалавек, які працуе або навучаецца за мяжой, прызнаваўся занятым, калі падаў адпаведныя дакументы. Цяпер улічваецца толькі праца ці вучоба на тэрыторыі дзяржаваў - удзельнікаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія.

Як даведацца, ці не дармаед я?

Катэгорыі грамадзян, якія прызнаюцца незанятымі, вызначыла пастанову Савета Міністраў № 239 ад 31 сакавіка 2018 г.

Спісы працаздольных грамадзян, якія не занятых у эканоміцы, фармуюцца штоквартальна. Каб праверыць, ці ўключаны ў базу, неабходна звярнуцца ў камісіі па месцы рэгістрацыі. Гродзенцы могуць звярнуцца ў службу «Адно акно» адміністрацый Ленінскага (вул. Лермантава, тэл. 39−59−34) або Кастрычніцкага (вул. Гагарына, 18/2, тэл. 49−06−89) раёнаў.

Чытайце таксама:

Як дапамогуць беспрацоўным?

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама за 2022 год дапамагло ў працаўладкаванні 1477 грамадзянам, 55 чалавек накіравалі на прафесійнае навучанне, 17 беспрацоўным далі бязвыплатную субсідыю для арганізацыі прадпрымальніцкай і рамеснай дзейнасці. Штодня ў базе дадзеных у Гродне ёсць больш за 2800 вакансій.

Асноўныя меры па забеспячэнні занятасці насельніцтва на 2021−2025 гады вызначаны дзяржаўнай праграмай «Рынак працы і садзейнічанне занятасці». Непрацуючым грамадзянам прапануюць:

  • варыянты працаўладкавання,
  • часовую занятасць,
  • накіраванне на прафесійнае навучанне з наступным працаўладкаваннем,
  • фінансавую падтрымку для жадаючых арганізаваць уласную справу,
  • для людзей, якія маюць абмежаванні да працы па стане здароўя, ужываюць індывідуальны падыход і спецыялізаваныя праграмы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025