На плошчы Тызенгаўза можа з’явіцца новае кафэ: у сутарэннях XVIII стагоддзя

У падвале былога архіва на плошчы Тызенгаўза можа з’явіцца кавярня. Аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама даследуе попыт на арэнду гэтага памяшкання. Цана — 15,2 руб. за 1 кв.м. Пра гэта паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

Памяшканне ў сутарэннях будынка былога архіва. Крыніца: gcn.by

Дадаткова арандатар павінен будзе аплачваць утрыманне, эксплуатацыю, рамонт памяшкання. Дата аўкцыёна і стартавая цана права арэнды пакуль невядомыя.

Каб азнаёміцца з аб’ектам, патэнцынаму арандатару трэба патэлефанаваць у аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама — 8(0152) 68−98−05.

У 2018 годзе гарвыканкам прапаноўваў назваць кавярню «Саколка» — у гонар міжнароднага супрацоўніцтва паміж Гроднам і польскім мястэчкам Саколка. Тады ж паказалі і меркаваны выгляд будучай кавярні.

Бурмістр Саколкі Ева Кулікоўска трымае візуалізацыю інтэр'ераў кавярні. Сакавік, 2018.
Фота: sokolka.naszemiasto.pl

Пасля рэканструкцыі - зал афіцыйных прыёмаў, галерэя і кавярня

Рэканструкцыю будынка былога архіва пачалі ў 2019 годзе. Гэта адзін з васьмі будынкаў часоў Антонія Тызенгаўза, якія захаваліся да нашых дзён з канца XVIII ст. Паводле тэндара на рэканструкцыю сышло 1,38 млн рублёў. Планавалася, што ў будынку з’явяцца зал афіцыйных прыёмаў гарвыканкама, галерэя, кавярня, музычны салон.

Будынак часоў Тызенгаўза, у якім плануюць размясціць кафэ.

Рэканструкцыя адбывалася ў межах трансгранічнага праекта ў рамках праграмы «Польшча-Беларусь-Украіна 2014−2020». Агульны бюджэт праекта — 2,1 млн еўра. Еўрасаюз вылучыў 90% ад гэтай сумы.

Грошы пайшлі не толькі на рэканструкцыю будынка. У рамках праекта стварылі таксама веламаршрут «Шляхам Тызенгаўза».

Чытайце таксама: Медыцына, экалогія, турызм. На што Беларусь больш не атрымае грошай ад Еўрасаюза

У Саколцы, па польскім баку мяжы, аднавілі будынак на Рынкавай плошчы, там павінен размясціцца турыстычны цэнтр. Каля будынкаў усталявалі спецыяльныя лаўкі: у Гродне — «Лаву архітэктараў», у Саколцы — «Лаву Тызенгаўза».

Чытайце таксама: «Шлях Тызенгаўза» прыйшлі найлепшым турыстычным праектам Падляшша

Што зараз у будынку

На першым паверсе знаходзіцца некалькі залаў для афіцыйных прыёмаў гарвыканкама. У іх ужо прайшла міжнародная канферэнцыя, прысвечаная эпосе Антонія Тызенгаўза. На другім паверсе размяшчаецца галерэя з працамі беларускіх мастакоў.Частку сценаў распісваў гродзенскі мастак Аляксандр Сільвановіч. Па задуме, роспіс сценаў выкананы ў выглядзе арнамента. Яго ўзялі з паясоў, вытворчасць якіх адбывалася на гродзенскіх мануфактурах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025