Грамадзянін Польшчы Марцін Мікалаек папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. На радзіме яму, нібыта, пагражае да пяці гадоў зняволення за падтрымку вайны Расіі супраць Украіны. Пра гэта паведаміў Telegram-канал Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі.
UPD 13 чэрвеня. Супраць Марціна Мікалаека сапраўды былі вылучаныя абвінавачванні ў Польшчы да яго ад’езду ў Беларусь. Пра гэта паведамляе MOST са спасылкай на Twitter-акаўнт прэс-сакратара польскіх спецслужбаў Станіслава Жарына. Паводле часткі 3 артыкула 117 Крымінальнага кодэкса Польшчы публічныя заклікі да развязвання агрэсіўнай вайны альбо публічныя ўхвалы развязвання або вядзення такой вайны караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 месяцаў да 5 гадоў. Пракуратура выставіла абвінавачванні Мікалаеку 31 траўня.
Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы назірала за прарасійскай дзейнасцю Марціна Мікалаека доўгія гады. Са слоў Жарына, Мікалаек «зрабіў сабе рэкламу ў расійскіх і беларускіх прапагандысцкіх СМІ». З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання войскаў Расіі ва Украіну Марцін актывізаваў сваю дзейнасцю. У сувязі з гэтым Агенцтва ўнутранай бяспекі накіравала ў пракуратуру ў Свідніцу, дзе жыў Мікалаек, апавяшчэнне аб магчымым злачынстве: публічным адабрэнні развязвання і вядзення агрэсіўнай вайны.
Марцін Мікалаек — 24-гадовы польскі актывіст і блогер з горада Свідніца, недалёка ад польска-чэшскай мяжы. Ён прытрымліваецца прарасійскіх поглядаў. Раней ён заяўляў, што прызнае незалежнасць ЛНР і ДНР, а Крым лічыць расійскай тэрыторыяй. За тое, што ён выказаў сваё меркаванне ў сацыяльных сетках, на яго, нібыта, завялі крымінальную справу.
Вечарам 8 чэрвеня хлопец пакінуў Польшчу і прыехаў у Мінск. «Друзья у меня теперь точно всё хорошо я в Белоруссии», — напісаў хлопец на сваёй старонцы ў «ВКонтакте» (тут і далей пунктуацыя арыгіналу захавана).
На думку Мікалаека, «свабоды слова ў Польшчы дакладна няма, хутчэй за ўсё гэта ў Беларусі свабода слова». Раней хлопец спрабаваў атрымаць прытулак у Расіі, але яму адмовілі праз каранавірус, паведаміла «Еўра…ыё».
«Фейсбук и другие западные помойки разрешили призывать к насилию в отношении русских это и есть настоящий фашизм так что я пока решил полностью перейти в ВК и ТГ я не собираюсь своим нахождением в Фейсбуке поддерживать вот этих ублюдков которые будут там призывать издеваться над гражданами России», — напісаў Мікалаек на адной са старонак у ВКонтакте ў сакавіку 2022 года.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы ў 2020 годзе Мікалаек прагаласаваў за Уладзіміра Пуціна, дамаляваўшы ў бюлетэні дадатковы квадрат. Тады ў выбарах спаборнічалі Анджей Дуда і Рафал Тшаскоўскі.
Таксама Мікалаек лічыць, што 17 верасня 1939 года — «Дзень вызвалення рускіх земляў ад польскай акупацыі».
«Не дай Бог чтобы в Белоруссии когда-нибудь появился у власти такой человек это прям уровень ребёнка дуру покормили, а она мало оргазма не получила ДЕБ*ЛЫ Б*ЯЯЯ!!!», — пракаментаваў ён у 2021-м годзе на сваёй старонцы ў ВКонтакте сустрэчу Святланы Ціханоўскай з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.
Польскі вайсковец Эміль Чачко ў снежні 2021 года папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Прычынай ён назваў нязгоду «з праводзімай палітыкай Польшчы адносна міграцыйнага крызісу і практыкай негуманнага абыходжання з бежанцамі». У сакавіку 2022 Чачко знайшлі павешаным у Мінску.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…