Гродненская табачная фабрика. Фото: Надежда Вишневская
Еўрасаюз зацвердзіў шосты пакет санкцый супраць Расіі. У яго патрапілі і беларускія прадпрыемствы. Сярод іх Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Гэта адбылося 3 чэрвеня, у 100-ы дзень вайны Расіі супраць Украіны.
«З-за агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны і яе падтрымкі Беларуссю, а таксама паведамленняў аб злачынствах, якія здзяйсняюцца расейскімі ўзброенымі сіламі ва Украіне, савет сёння пастанавіў ўвесці шосты пакет эканамічных і індывідуальных санкцый, накіраваных як супраць Расеі, так і супраць Беларусі», — напісана ў прэс-рэлізе Еўрасаюза.
Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» — Беларускае дзяржаўнае прадпрыемства і адна з асноўных крыніц даходаў рэжыму Лукашэнкі. Доля кампаніі на тытунёвым рынку Беларусі складае 70−80%. Такім чынам, «Нёман» здабывае выгаду з рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае яго, напісана ў тлумачэнні да санкцыйнага спісу.
Еўрасаюз ўвёў эканамічныя і персанальныя санкцыі супраць Расіі і падтрымліваючай яе Беларусі. У санкцыйны спіс патрапілі:
Пад санкцыі патрапілі не толькі кампаніі, але і фізічныя асобы. Сярод іх старшыня цэнтрвыбаркаму Ігар Карпенка, а таксама прапагандысты Ігар Тур, Людміла Гладкая, Грыгорый Азаронак.:
У першую гадавіну фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, 9 жніўня 2021 года, упраўленне па кантролю за замежнымі актывамі Міністэрства фінанаў ЗША (OFAC) увяло санкцыі супраць 23 фізічных асобаў і 21 юрыдычнай асбы. Сярод іх дырэктар «Гродна-Азот» — Ігар Ляшэнка, і Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман».
У верасні 2021 года кампанія «British American Tobacco» спыніла супрацоўніцтва з Гродзенскай тытунёвай фабрыкай «Нёман». Прычынай назвалі санкцыі і абвінавачванні BAT у парушэннях правоў чалавека і незаконным гандлі.
Чытайце таксама: Тытунёвая фабрыка «Нёман» спадзяецца знайсці замену сыравіне з ЕС у Кітаі
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…