Будынкі былых царскіх казармаў на вуліцы Шчорса, 2 і 4 прадалі з аўкцыёна 27 траўня. Казармы рэканструююць пад жылыя дамы, паведаміў “Вечерний Гродно”. На папярэдніх трох аўкцыёнах набываць будынкі ніхто не захацеў, таму цану знізілі на 80%.

Хто набыў царскія казармы
Казармы выкупіла брэсцкая будаўнічая кампанія ААТ “Палессежылбуд”. Яна прымала ўдзел у будаўніцтве ГЗЦ “Triniti” і была падрадчыкам у час будаўніцтва дома на Будзёнага, 28. Зараз у мікрараёне Баранавічы-9 кампанія будуе квартал таўнхаўсаў.
“Сучаснае жыллё для маладога спажыўца”
“Мы плануем перарабіць казармы ў камфартабельнае сучаснае жыллё, са зручнымі планіровачнымі схемамі, разлічанае, перш за ўсё, на маладога спажыўца”, – сказаў “Вечернему Гродно” кіраўнік упраўлення праектных прац ААТ “Палессежылбуд” Аляксандр Кузьмук.
Зараз кампанія распрацоўвае праект. Унутраны дворык паміж казармамі зробяць закрытым для аўтамабіляў: там будзе зона адпачынку і дзіцячыя пляоўкі.
За колькі купілі казармы
Будынкі былых казармаў выставілі на таргі ў кастрычніку 2021 года. За будынак на Шчорса, 2 мінімальная цана была амаль 1,5 млн рублёў, за будынак на Шчорса, 4 – 1,2 млн рублёў.
З-за адсутнасці пакупнікоў цану паступова зніжалі. Падчас аўкцыёна 27 траўня цана за будынкі на Шчорса, 2 і Шчорса, 4, была на 80% меней пачатковай – 316 і 280,7 тыс рублёў адпаведна.
Чытайце таксама: Дзве царскія казармы прададуць з аўкцыёну ў Гродне. Пасля рэканструкцыі там могуць з’явіцца шматкватэрныя дамы
На рэканструкцыю далі тры гады
Тэрмін арэнды абодвух участкаў – 25 гадоў. На працягу двух гадоў пакупнік павінен распрацаваць праект рэканструкцыі ці капітальнага рамонту. Яшчэ за год рэканструкцыя павінна завяршыцца. Пры гэтым забаронена неабгрунтавана змяняць фасад, бо казармы – шэраговая гістарычная забудова, якая ахоўваецца.

Аб’екты мяжуюць з вайсковай часткай 7404 унутраных войскаў. Пакупнік павінен усталяваць побач з ёй двухмятровы плот.
Гісторыя казармаў
Комплекс будынкаў быў пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя. У казармах размяшчаліся сілы Вяцкага палка. З пачаткам Першай сусветнай вайны 102 полк быў кінуты на лінію фронту. Яго месца ў казармах заняў палявы шпіталь № 321 і некалькі воінскіх падраздзяленняў.
У міжваенны перыяд будынкі былі вядомыя сярод гродзенцаў як «Легіянерскія казармы». Тут размясцілі пяхоту – Лідскі полк імя Нарбута. З 1939 года і да пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыі комплексу знаходзіліся войскі Чырвонай Арміі. У гады Айчыннай вайны акупанты перасялілі ў казармы некалькі тысяч вязняў лагера «Шталаг 324».
Чытайце таксама:


