Навіны

Крымінальная справа на айцішніка, адлічэнне асуджанага студэнта і справа Аўтуховіча. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На айцішніка з Гродна завялі крымінальную справу — падчас пратэстаў ён стаў на калені каля аблвыканкама. Асуджанага на «хатнюю хімію» за пратэсты студэнта адлічылі з каледжа. Ён збіраецца аднавіцца. У Гродне працягваецца суд па справе Аўтуховіча — абвінавачаных пачалі дапытваць. Рэдакцыя Hrodna. life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 23 па 29 траўня.

Крымінальная справа

Хтосьці ў Гродне незаконна распаўсюдзіў у Telegram-канале звесткі аб прыватным жыцці і персанальных звестках намесніка пракурора Гродзенскай вобласці, абразіў яго ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў і пагражаў гвалтам.

Пракуратура Гродзенскай вобласці распачала крымінальную справу па ч. 3 арт. 203−1, ч. 1 ст. 366, арт. 369 КК. Справай займаецца Следчы камітэт.

У Зэльве затрымалі трэнера па гандболе

Затрыманы на мінулым тыдні за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19. 11 КаАП) і абразу прэзідэнта (арт. 368 КК) — 41-гадовы жыхар Зэльвы Міхаіл Міхута, паведамляе «Наша Н**а».

Міхаіл — гандбаліст і трэнер па гандболе з «дынастыі» Міхут. Падчас сваёй спартыўнай кар’еры ён стаў чэмпіёнам Еўропы і віцэ-чэмпіёнам свету ў складзе студэнцкай каманды. Пасля заканчэння кар’еры вярнуўся на малую радзіму і пачаў трэніраваць дзяцей.

Мясцовыя СМІ называюць яго лепшым дзіцячым гандбольным трэнерам Зэльвеншчыны і адным з лепшых у Гродзенскай вобласці.

У 2020 годзе Уладзімір асудзіў гвалт на выбарах і стаў адным з першых падпісантаў так званага ліста свабодных спартсменаў.

Міхаіл Міхута. Фота: «Наша Н**а»

У Гродне працягваецца суд па справе Аўтуховіча

Усім абвінавачаным зачыталі абвінавачванні. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Уладзімір Гундар, Мікалай Аўтуховіч, Вольга Маёрава і Галіна Дзербыш на судзе заявілі, што вінаватымі сябе не лічаць ні па адным артыкуле. Сяргей і Павел Рэзановічы, а таксама Віктар Снегур віну прызналі часткова. Ірына Гарачкіна і Антон Мельхер прызналі віну цалкам.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», Ірыну Мельхер, акрамя іншых артыкулаў па «справе Аўтуховіча», абвінавачваюць і па ч.1 арт. 342 КК за ўдзел 13 верасня 2020 года ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ў Брэсце. Таксама за гэтыя падзеі судзяць і сына Ірыны — Антона Мельхера. Яго спачатку абвінавачвалі ў тэрарызме, але потым гэты артыкул з яго знялі, паведамляе «Вясна». Па «карагоднай справе» асудзілі 129 чалавек — гэта самая масавая «палітычная справа» ў гісторыі Беларусі.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», на адным з пасяджэнняў Галіна Дзербыш заявіла, што падчас следства ёй пастаянна пагражалі і прымушалі агаворваць сябе. Яна неаднаразова пісала скаргі ў пракуратуру, але не атрымала ніводнага адказу. Акрамя гэтага, яе змяшчалі ў карцэр тэрмінам на 10 сутак, там не давалі неабходных лекаў, таму яна некалькі разоў губляла прытомнасць.

За тыдзень дапыталі абвінавачаных Антона Мельхера, Паўла Саву, Галіну Дзербыш, Сяргея Рэзановіча. «…ён [Мікалай Аўтуховіч — Hrodna.life] паведамляў аб планах і падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту па ліквідацыі Прэзідэнта Беларусі. Што з мэтай звяржэння дзеючай улады неабходна здзейсніць падрыў борта самалёта № 1 падчас узлёту або пасадкі. Для гэтай мэты трэба выкарыстоўваць ракету, як я зразумеў, ручны гранатамёт», — распавёў Сяргей Рэзановіч.

Працэс па справе Аўтуховіча. Фота: БелТА

Новыя «экстрэмісты» у рэгіёне

Інтэрнэт-рэсурс «Медиазона БЕЛАРУСЬ» (Telegram-канал, суполка «ВКонтакте», старонкі ў Instagram, Twitter, Facebook і Youtube-канал рэдакцыі) прызнаныя экстрэмісцкай інфармацыяй па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 20 траўня 2022 года.

Люстэрка сайта сайта непрызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі таксама прызналі экстрэмісцкай інфармацыяй па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 20 траўня 2022 года. Раней асноўны адрас сайта ўжо прызнавалі экстрэмісцкай інфармацыяй.

Палітвязня асудзілі яшчэ раз

23-гадоваму палітвязню з Ліды Арцёму Касакоўскаму, асуджанаму да пяці гадоў калоніі, дадалі яшчэ 1,5 года зняволення. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішураў у судзе Лідскага раёна, паведамляе «Вясна».

Ён адбывае тэрмін у пяць гадоў зняволення па «справе чата» ў наваполацкай калоніі, але цяпер яго асудзілі па новых артыкулах Крымінальнага кодэксу за ўдзел у акцыях пратэсту ў родным горадзе ў жніўні 2020 года.

Арцём Касакоўскі. Фота: «Вясна»

Затрыманне

У Гродне 24 траўня затрымалі Андрэя Чэрнікава. Пра гэта праваабаронцам «Вясны» паспеў паведаміць сам мужчына. Аб прычынах затрымання і яго цяперашнім месцазнаходжанні пакуль інфармацыі няма.

У той жа дзень у Гродне затрымалі Юрыя Давыдава. Што стала падставай для затрымання — пакуль невядома. У праваабаронцаў ёсць дадзеныя толькі аб тым, што Юрыю 39 гадоў, і што пасля затрымання яго адпусцілі, паведамляе «Вясна».

Жыхара Ліды 28 траўня затрымалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Ён прызнаў віну.

Затрыманы ў Лідзе. Скрыншот Hrodna.life

Законапраект у гонар Вітольда Ашурка

Група беларускіх юрыстаў распрацавала праект закона, які назвала ў гонар Вітольда Ашурка. Гэты праект — аб правах вязняў і гарантыях іх забеспячэння, абароны, а таксама аб тым, што рабіць у выпадку смерці зняволеных.

Юрыст Раман Кісляк адзначае, што група аўтараў не спадзяецца, што ўлады Беларусі раптам возьмуць і прымуць такі законапраект, гэта праца на будучыню, паведамляе Б**сат.

Падчас працы юрысты бралі досвед іншых постсавецкіх краін.

Вітольд Ашурок. Фота: профіль героя ў Facebook

Прысуд Гродзенскага абласнога суда ў дачыненні да Соф'і Сапегі не абскарджаны і ўступіў у законную сілу

Сафіі прысудзілі шэсць гадоў калоніі, а таксама пастанавілі яе выплаціць на карысць пацярпелых матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды на агульную суму 167 500 рублёў, паведамляе «Вясна».

Па справе Соф'і Сапегі прызнаныя пацярпелымі 223 чалавекі. 78 з 223 пацярпелых дзяўчына павінна выплаціць грашовую кампенсацыю маральнай шкоды. Як ацэньвалі маральную шкоду ў кожным канкрэтным выпадку, невядома, але сумы адрозніваюцца, паведамляе «Зеркало».

12 пацярпелым прызначылі сумы ў 1000, чатыром — па 1500, 42 — па 2000, аднаму — 2500, 16 — па 3000 і тром — па 5000 рублёў. Агульная сума іскаў - 167 500 рублёў. Паказана, што пагашэнне грамадзянскіх іскаў Соф'і Сапезе адведзены адзін месяц.

Соф’я Сапега ў Гродзенскім абласным судзе 6 траўня. Фота: Telegram-канал «Пул 4 регион»

Палітвязня Івана Ківу могуць перавесці з «хіміі» ў калонію

Іван Ківаў. Фота: Вясна

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 25 траўня пачалі разглядаць справу аб узмацненні рэжыму палітвязню Івану Ківу. Па рашэнні суддзі яго могуць перавесці ў калонію за «парушэнне парадку ў папраўчай установе».

Вядома, што на яго было складзена чатыры рапарты за тое, што ён «прылёг на ложак», паведамляе «Вясна».

Іван Ківа — жыхар Магілёва, асуджаны на два гады «хіміі» за абразу прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК). Іван адбывае тэрмін у ПУАТ № 24 у Гродне.

Шэраг гродзенцаў прызналі палітвязнямі - ім вынеслі прысуды

Гэта:

  • Наталля Малец, асуджаная па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года калоніі;
  • Яўген Паўлоўскі, асуджаны паводле арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Максім Кубліцкі, асуджаны паводле арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) да двух гадоў калоніі.

У Іўеўскім раёне затрымалі журналіста

У вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна 26 траўня затрымалі журналіста Алеся Любенчука. Верагодна, у доме быў праведзены ператрус. Любенчука затрымалі па крымінальнай справе, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Мінску. У чым падазраюць ці абвінавачваюць журналіста, стане вядома цягам 10 дзён, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

За кратамі цяпер 27 прадстаўнікоў медыя.

Аляксандр Любянчук. Фота: «Вясна»

Палітвязня Дзмітрыя Юркойця перавялі на «хатнюю хімію»

Дзмітрый Юркойць. Фота: «Вясна»

Яго асудзілі ў судзе Навагрудскага раёна на 1,5 года «хіміі» за абразу суддзі Максіма Філатава, які вынес прысуд Вітольду Ашурку (арт.391 КК).

Палітвязні Дзмітрый Юркойць і Алег Пайташ, якія адбывалі тэрмін на «хіміі», нядаўна атрымалі інваліднасць трэцяй групы. Праз гэта 25 траўня суд Камянецкага раёна змяніў ім «хімію» на больш мяккае пакаранне — «хатнюю хімію». Вядома, што суд адкладалі тройчы, паведамляе «Вясна».

У Гродне пачалі перафарбоўваць сіне-жоўтыя тралейбусы

Сіне-жоўтыя тралейбусы ў Гродзенскім тралейбусным упраўленні пачалі перафарбоўваць 20 траўня, паведаміў 25 траўня Антон Матолька. Крыніца MOST паведаміла, што такое ўказанне прыйшло ад мясцовых чыноўнікаў. Усяго ў парку больш за 20 тралейбусаў з жоўта-сіняй афарбоўкай, перафарбавалі ўжо чатыры.

— Па чутках, мясцовыя чыноўнікі баяцца, што хтосьці прыедзе ў горад і ўбачыць жоўта-сінія тралейбусы, а гэта асацыяцыя з Украінай. Для ўсіх работнікаў гэта поўны маразм, — распавяла крыніца MOST.

Грамадскі транспарт Гродна пачалі перафарбоўваць у колеры герба і сцяга горада (жоўты і блакітны) з 2011 года. Паводле непацверджанай інфармацыі, указанне перафарбоўваць транспарт прыйшло і ў аўтобусны парк Гродна.

Перафарбаваны тралейбус. Фота: newgrodno.by

На айцішніка з Гродна завялі крымінальную справу. Падчас пратэстаў ён стаў на калені каля аблвыканкама

На інжынера-праграміста Godel Technologies Уладзіміра Родчанку яшчэ 10 студзеня 2021 года завялі крымінальную справу за паклёп (арт. 188 КК). Гродзенец эміграваў з Беларусі і даведаўся пра справу толькі ў траўні 2022 года. Уладзімір звярнуў увагу, што справу па факце яго збіцця Следчы камітэт так і не распачаў.

Уладзімір Родчанка. Працуе ў адной з IT-кампаній Гродна. Фота: Руслан Кулевіч

Асуджанага на «хатнюю хімію» за пратэсты студэнта адлічылі з каледжа. Ён збіраецца аднавіцца

Студэнта Кірыла Кетурку адлічылі з Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, пакуль ён быў пад вартай цягам трох месяцаў. У траўні яго асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі» за паведамленні ў чатах і ўдзел у адным пратэстным маршы. Два гады назад 16-гадовага хлопца затрымалі з парушэннем закону. Пра свае планы ён рассказаў праваабарончаму цэнтру «Вясна».

Гандлёвы цэнтр «Карона» вінен «Гранітэксу» амаль 1 млн рублёў. Справа дайшла да суда

Гродзенская кампанія «Гранітэкс» падала ў суд на гандлёвы цэнтр «Карона», што на вуліцы Горкага. Прадпрыемства, як уласнік памяшкання, патрабуе сплаціць амаль 950 тыс. рублёў за «невыкананне абвязкаў па дамовах арэнды». Першае судовае пасяджэнне адбылося 25 траўня ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці.

«Гранітэкст» патрабаваў у «Кароны» 836 563 рублі, а таксама 106 644 рублі працэнтаў. Пра гэта напісаў адзін з набліжаных да ўлады Telegram-каналаў. Цягам года ў гэтым канале з’явілася не менш за восем пастоў са спробай дыскрэдытаваць дырэктара «Кароны» і з намёкамі на судовую справу. Паводле інфармацыі таго ж Telegram-канала, эканамічны суд амаль цалкам задаволіў патрабаванні «Гранітэкс».

Якія перастаноўкі будуць на Фестывалі нацыянальных культур у Гродне

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць пляцоўкі украінцаў. Так было і раней, але падчас вайны гэта выглядае неадназначна. «Мы разглядалі гэтае пытанне [дыскамфорт удзельнікаў рускай і украінскай дыяспары — Hrodna.life]. Але ўдзельнікі фестывалю сказалі, што яны не супраць, каб падворкі былі насупраць адзін аднаго. І нават сказалі, што будуць хадзіць у госці адны да адных. Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем. Усё добра, у нас у дыяспарах канфлікту няма», — сказала Hrodna.life дырэктарка Фестывалю нацыянальных культур Вольга Антоненка.

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна прадаюць атмасферную кавярню — у камплекце ідзе кавамашына за $ 18 000

На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…

23 снежня 2024

Для былой адміністрацыі на Савецкай шукаюць арандатараў - там прапануюць адкрыць салон прыгажосці

Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…

23 снежня 2024

Жывёлы з гродзенскага прытулку атрымалі першыя падарункі ад таемных Сант — пункты выдачы заказаў перапоўнены

Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…

23 снежня 2024

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024