Рух транспарту па частцы вуліцы Аўльскай забароняць з 10.00 30 траўня да 18.00 1 ліпеня 2022 года. Гэта тычыцца ўчастка каля 400 метраў ад вуліцы Дворскай да чыгуначнага пераезда на станцыі Аўльс. У сувязі з гэтым зменяцца маршруты аўтобусаў №13 і №18, паведаміў Гродзенскі аўтобусны парк. Даехаць на могілкі можна будзе праз Путрышкі. Прычыну закрыцця вуліцы аўтобусны парк не ўдакладніў.

Як паедуць аўтобусы
№ 13 «Аўтавакзал – Могілкі «Аульс»
Будзе курсіраваць: прыпынак «Аўтавакзал» – вул. Белуша (без змен), далей: Скідзельская шаша – вул. Карскага – аўтамабільная дарога Р-145 – аграгарадок Путрышкі – прыпынак «Могілкі «Аульс», назад у тым жа кірунку;
№ 18 «Дзевятоўка-5 – Станцыя Аульс»
Будзе курсіраваць: прыпынак «Дзевятоўка-5» – вул. Аульская (без змен), далей: вул. Дворская – аўтамабільная дарога Н-6052 і далей па сваім маршруце без змен.
У 2021 годзе Аўльскую перакрывалі ажно на пяць месяцаў
У 2021 годзе з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка рух па вуліцы Аўльскай ужо перакрывалі. Гэта было звязана з добраўпарадкаваннем і рамонтам дарогі. Тады грамадскі транспарт таксама ездзіў па змененым маршруце.


