Сям'я. Іллюстратыўнае фота. Крыніца: 1waytowanderlust.com
За першыя чатыры месяцы 2022 года ў Гродзенскай вобласці зарэгістравалі 1563 шлюбы. Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама расказала, у якім узросце ў вобласці ўступаюць у шлюб, колькі дзяцей нараджаюць і якія ім даюць імёны. Пра гэта паведаміла «Беларусь сегодня».
Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб мужчын — 32 гады, у жанчын — 30 гадоў. Мінімальны ўзрост уступлення ў шлюб у мужчын — 18 гадоў, а ў жанчын — 15. Максімальны ўзрост, у якім мужчына пабраўся шлюбам — 82 гады, у жанчыны — 75.
Толькі каля 7% шлюбаў былі заключаны з замежнікамі.
У студзені-красавіку 2022 года ў вобласці нарадзіліся 1209 хлопчыкаў і 1217 дзяўчат. 29 матуль нарадзілі двойню, адна нарадзіла тройню. Першае дзіцё нарадзілася ў 893 сем’ях, другое — у 879, трэцяе — у 466, чацвёртае — у 14, пятае — у 41, шостае — у 14, сёмае — у 7, восьмае дзіцё нарадзілася ў трох сем’ях.
Самыя папулярныя імёны, якімі называюць дзяўчат: Сафія, Ева і Ксенія. У хлопчыкаў: Міхаіл, Максім і Матвей.
Самыя рэдкія: Яра, Тая, Элеанора, Віктарыяна, Ярамір, Радаслаў, Серафім, Мілаш.
У 2015 годзе ў Гродзенскай вобласці зарэгістравалі 8855 шлюбаў. У 2020 годзе — толькі 5434. Колькасць разводаў у 2015 годзе складала 3432, а ў 2020 — 3621.
Чытайце таксама:
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…