Навіны

У чэрвені на могілках Аульс пачнуцца будаўнічыя працы. Што будуць будаваць?

Будаўніча-мантажныя работы будуць праходзіць на могілках у раёне станцыі Аульс з чэрвеня 2022 года да 31 траўня 2023-га. Работы будуць каштаваць больш за 2 млн рублёў. Hrodna.life прааналізаваў дакументы на сайце goszakupki.by.

Работы будуць тычыцца стварэння і аднаўлення асфальтавых, бетонных і іншых пакрыццяў аўтамабільных і пешаходных дарог і адкрытых аўтастаянак. Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў па трэцяй чарзе будаўніцтва могілак да 22 траўня.

«Аульс» — самыя буйныя могілкі у Гродне. Цяпер памерлых хаваюць толькі тут. Пагосту 24 гады. Спачатку яго назвалі «Петропаль» — па імя хутара, які знаходзіўся тут раней.

2 460 440.75 рублёў на будаўніцтва выдзеляць з абласнога бюджэту. У тым ліку за кошт гэтых грошай будуць кампенсаваны страты сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці пры адабранні зямель.

У працы будзе перапынак

Старт работ — не раней за 15 чэрвеня 2022 года. Будоўля зойме тры месяцы, але, магчыма, будзе перапыненая з-за ўмоў надвор’я. Тэхналагічны перапынак чакаецца з ліпеня 2022 па 1 красавіка 2023 года, паказана ў дакументацыі.

Выканаўца павінен будзе атрымаць станоўчыя заключэнні дзяржаўных органаў (заключэнне МНС, занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі) пры прыёмцы аб’екта ў эксплуатацыю.

Даведацца больш падрабязную інфармацыю аб работах на могілках не ўдалося. Hrodna.life на працягу двух дзён тэлефанаваў прадстаўніку ЖКГ, каб больш падрабязна даведацца пра лёс аб’екта. Трубку не знялі. На ліст, адпраўлены ў пачатку траўня, пакуль не адказалі. Будаўнічай тэхнікі на могілках пакуль няма, паведаміў Hrodna.life адзін з наведвальнікаў могілак.

Што будзе з могілкамі?

У пачатку 2022 года ўлады ўнеслі змены ў праектна-каштарысную дакументацыю праекта могілак. На тэрыторыі другога пускавога комплексу (чаргі) выключылі размяшчэнне месцаў пахавання. Першым і другім участкам было месца каля вёскі Путрышкі, але мясцовыя жыхары былі супраць працягу могілак у іх бок. Прадугледзелі сажалку-выпарнік для перахопу сцёкавых вод з тэрыторыі могілак і водаадвядзення збору вады. Будаўнічыя работы на аб’екце павінны былі прайсці з красавіка па травень 2022 года.

У 2018 годзе могілкі спрабавалі падоўжыць ў бок Путрышак. Мясцовыя жыхары былі незадаволеныя і працягваць могілках пачалі ў іншы бок. Пры будаўніцтве высякалі дрэвы — да жыхароў у нізіну спускаўся могілкавы пясок, а ліўневыя воды траплялі з могілак у агароды. Тады ў ЖКГ патлумачылі, што пашыраць могілкі няма куды.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025