Навіны

«Пагражалі адлічэннем». Як бюджэтнікам у Гродне прапануюць пайсці ў горад на травеньскія святы

Школьнікаў просяць схадзіць у горад, студэнтам за ненаведванне свята пагражаюць адлічэннем, работнікам дзяржпрадпрыемстваў даюць выхадны. Рэдакцыя Hrodna.life спытала ў сацсетках, ці прымушаюць бюджэтнікаў ісці на масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі - вось якія адказы мы атрымалі.

«Сына, вучня каледжа, прымушаюць ісці. Пагражаюць адлічэннем», — напісала адна гродзенка. На ўдакладняючыя пытанні яна не адказала — у якім менавіта каледжы вучыцца хлопец, Hrodna.life даведацца не ўдалося.

У Гродне на 9 траўня святкаванне пачнецца з шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў вайны на праспекце Касманаўтаў і працягнецца мітынгам і канцэртамі на Кургане Славы. Увечары там жа будзе святочны феерверк. Праграма тут.

«У школе прымушаюць ісці на 9 траўня, нават не за ацэнку, а проста прымушаюць», — напісала яшчэ адна гродзенка Hrodna.life. Яна таксама не адказала на пытанні.

У распараджэнні рэдакцыі апынуўся скрыншот перапіскі 4А класа адной з гродзенскіх школ. Прадстаўнік школы паведаміў, што 10 чалавек ад класа павінны прыняць удзел у мітынгу 8 траўня, прысвечанага гербу і сцягу, ля помніка Савецкім памежнікам. Яны павінны былі прыйсці ў дзелавым стылі, піянеры ў гальштуках.

«Без пагроз, проста прапанавалі ісці», — напісаў гродзенец у адказ на пытанне.

«Пастаянна просяць, — паведаміў работнік аднаго з гродзенскіх дзяржпрадпрыемстваў. — Суботнік, 1 і 9 траўня, Дзень незалежнасці. Калі на суботнік не пойдзеш, то абяцалі пазбавіць прэміі і не падпісаць заяву на адпачынак. А за мітынгі на святы могуць даць выхадны, я думаю. „Думаю“, таму што мяне ўжо даўно „не клічуць“. А калі клікалі, то замест працоўнага дня давалі выходны».

«Прыходзілі распараджэнні»

Яшчэ адна гродзенка ўспомніла для Hrodna. life, як ёй даводзілася быць у «масоўцы», пакуль яна працавала ва ўстановах адукацыі на працягу васьмі гадоў. Цяпер яна не працуе ў дзяржсектары.

«Кожны год [ад уладаў] прыходзілі паперы, распараджэнні, што ад кожнага дзіцячага садка і школы трэба пэўную колькасць чалавек. Прыходзілі на шэсце Дзядоў Марозаў, Масленіцу, 1, 9 траўня, 1 чэрвеня, Дзень горада, Дзень нацыянальных культур і ўсе дзяржаўныя святы, на якія патрэбныя масоўка. Яшчэ дадавалі пункты, што павінна быць. На шэсці Дзядоў Марозаў абавязкова ў руцэ ў герояў званочак, зорачка або шар, які свеціцца. На Масленіцы і Дне дзяцей павінны быць падрыхтаваны гульні і забавы для дзяцей, і цягнуць „цацку“ ад установы, каб прыгожа стаяла і прыцягвала людзей там, дзе будуць людзі стаяць. На „майскія“ і Фестываль нацыянальных культур сцяжкі, шарыкі пэўнага колеру», — узгадала гродзенка.

Выхадны і прэмія

У 2008−2013 за такія паходы давалі па выхадным. Вырашалі, хто пойдзе, на сходах. Як правіла, адпраўлялі маладых спецыялістаў. Часам выклікаліся тыя, каму патрэбны быў выхадны і хто і так з дзецьмі і сям’ёй збіраўся ехаць у горад.

«У перыяд 2016−2019 ўжо прапаноўвалі звычайную прэмію. Потым з’явілася асобная прэмія для ўстаноў адукацыі. Гэтая прэмія была асобна створана для ўстаноў адукацыі і займала 5% з агульнага дзяржбюджэту. Тады прэміі былі ўжо большыя, а не звычайныя. Але таксама некаторыя маглі папрасіць выхадныя замест прэміі», — напісала дзяўчына.

На кожным такім мерапрыемстве трэба было падысці да арганізатараў ад устаноў адукацыі і адзначыцца. Гродзенка ўзгадала, што на сваё першае мерапрыемства яна прыйшла і адзначылася да яго пачатку. Пакуль свята не пачалося, яна з сяброўкай зайшла ў бар — і на мерапрыемства ўжо не трапіла. «Раней рабілі так, што проста праходзілі спачатку, адзначаліся і сыходзілі. Гэта заўважылі і зрабілі па-іншаму. Адзначацца трэба было ў канцы шэсцяў або калідораў і часам па прозвішчу».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У банку вакансій Гродзенскай вобласці больш за 19,3 тысячы прапаноў — лічба расце трэці год запар

У снежні 2024 года колькасць свабодных працоўных месцаў у вобласці склала больш за 19,3 тыс.…

19 снежня 2024

750 «экстрэмісцкіх» крымінальных спраў узбудзілі ў Гродзенскай вобласці за 2024 год

Усяго ў Гродзенскай вобласці з 2020 года распачалі каля 3250 крымінальных спраў «экстрэмісцкай накіраванасці». У…

19 снежня 2024

Гродзенцы «недаплацілі» гарадскому транспарту больш за 11 тысяч рублёў

Павялічылася колькасць гродзенцаў, якія ездзяць без білета ў грамадскім транспарце. У параўнанні з 2023 годам…

19 снежня 2024

Польшча наклала санкцыі на яшчэ трох экспарцёраў прадукцыі «Гродна Азот»

У польскі санкцыйны спіс трапілі тры прадпрыемствы-экспарцёры прадукцыі беларускага прадпрыемства «Гродна Азот», паведамляе Biznes Alert…

19 снежня 2024

Пад Гроднам аднавілі мост, які рухнуў з-за ліўняў

У вёсцы Кунцаўшчына Гродзенскай вобласці аднавілі мост цераз раку Лашанку. Ён абрушыўся ў жніўні 2024…

19 снежня 2024

Гродзенец вырабляе незвычайныя дошкі для сервіроўкі - упрыгожвае іх сапраўднымі кветкамі

Гродзенец Юрый робіць дошкі для сервіроўкі і дэкаруе іх сухацветамі і эпаксіднай смалой. Свае незвычайныя…

19 снежня 2024