У Гродне на 9 траўня святкаванне пачнецца з шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў вайны на праспекце Касманаўтаў і працягнецца мітынгам і канцэртамі на Кургане Славы. Увечары там жа будзе святочны феерверк. Праграму свята апублікаваў Гарадскі цэнтр культуры.

10:30-10:55 – святкаванне пачнецца з “Шэсця пакаленняў” у рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае” (пр-т Касманаўтаў). У ім возьмуць удзел кіраўніцтва вобласці і горада, школьнікі і вучні профільных класаў, супрацоўнікі службаў і ўстаноў Гродна, расказалі на “Гродно Плюс”. Кожны ахвочы можа далучыцца з партрэтам сваяка, які ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Чытайце таксама: В Гродно пройдет акция «Бессмертный полк». В России организаторы открестились от будущих шествий

Курган Славы

11:00-11:40 – урачысты мітынг на Кургане Славы, прысвечаны 77-й гадавіне заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

11:40-21:55 – святочны канцэрт “У славу перамогі”. На ім выступяць ваенныя аркестры, творчыя калектывы Гродна, студэнты і ансамбль «Белыя росы». Канцэрт завершыцца акцыяй “Праспяваем Дзень перамогі разам”.

22:00 – феерверк.

Увесь дзень на Кургане Славы будзе святочны гандаль. З 10.00 да 22.15 будуць працаваць кафэ пад адкрытым небам і дзіцячая пляцоўка.

У парку Жылібера пройдзе колар-фэст для дзяцей, будуць працаваць атракцыёны і святочны гандаль.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Свята на Кургане Славы і феерверк. Як у Гродне пройдзе 9 траўня (праграма)