Наплыў аматараў воднага адпачынку на Аўгустоўскім канале чакаецца з траўня. Масава катаць турыстаў будуць два цеплаходы — «Неман» і «Вольга Соламава». Сёлета прадпрыемства папоўніла тэхнічны парк: з’явіліся 13 катамаранаў, новыя лодкі - у тым ліку, з электраматорам, электрафутбайкі і квадрацыклы, расказаў «Звяздзе» намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства «Гроднамеліявадгас» Павел Коханаў.
Заяўкі на наведванне пачалі фарміраваць у сакавіку. Такая паслуга ўключана ў сэрвіс многіх турыстычных фірмаў. Заяўкі прымае і само прадпрыемства, якому належыць цеплаход «Нёман».
Амаль штодзень ёсць рэйсы, але іх пакуль не так многа — толькі 2−3 за дзень. Мяркуецца, што ў летні перыяд іх колькасць дасягне 10−12 у дзень. Менавіта столькі рэйсаў рабілася летась. Гэта як арганізаваныя групы, так і адзіночныя турысты, якія проста купляюць білет і на працягу гадзіны маюць магчымасць праплыць дзясяткі кіламетраў па мясцінах Аўгустоўскага канала, прайсці шлюзаванне і паназіраць за наваколлем з палубы альбо з салона.
Па словах прадстаўніка прадпрыемства, кошт білета на адну гадзіну на чалавека не змяніўся і складае 10 рублёў. Арэнда для турыстычных груп — 400 рублёў, але гэта пазіцыя можа крыху вырасці. Маршрут — Аўгустоўскі канал і шлюзаванне на шлюзе Дамброўка як у адзін, так і ў другі бок. Вядома, можна арэндаваць і на больш працяглы час, у адпаведнасці з гэтым і маршрут будзе больш працяглым.
Да новага сезона цеплаход «Нёман» поўнасцю адрамантаваны. Яго пафарбавалі, аднавілі салон, устанавілі кандыцыянер. Замянілі абшывачны матэрыял, шклопакеты. Па графіку працуюць два капітаны і два памочнік.
Сёлета да цеплахода «Нёман» далучылася судна гродзенскага рачнога порта «Вольга Соламава». Раней яно было задзейнічана для катання па Нёману ў межах горада.
Таксама можна пакатацца на лодках і катамаранах, праехаць на ровары па некалькіх веламаршрутах. Сёлета прадпрыемства папоўніла тэхнічны парк: з’явіліся 13 катамаранаў, новыя лодкі - у тым ліку, з электраматорам, электрафутбайкі і квадрацыклы. Зараз ідзе ўзгадненне з ДАІ, як арганізаваць іх рух.
— У траўні плануюць ўстанавіць дзіцячы гульнявы комплекс «Брыганціна». Гэта вялікая пляцоўка памерам 20 на 16 метраў на шлюзе Дамброўка, дзе размесціцца вялікі карабель з рознымі атракцыёнамі. Таксама будуць устаноўлены батуты для дзяцей. Дадаткова закуплены дзясятак біяпрыбіральняў.
— У былым доміку наглядальніка канала абсталявана музейная экспазіцыя, якая расказвае аб гісторыі канала. Магчыма, сёлета будзе арганізаваны прамы рэйс з аўтавакзала Гродна да канала, як гэта было ў папярэднія гады. Пакуль пытанне застаецца адкрытым.
— Да эксплуатацыі рыхтуецца яшчэ адзін дом наглядальніка канала, але ўжо на шлюзе-рэгулятары Куркуль. Згодна з праектам, тут будзе зона адпачынку з альтанкай, мангалам і спальнымі месцамі.
Назіраецца тэндэнцыя да росту наведвальнікаў, расказала «Звяздзе» намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення спорту і турызму Таццяна Лідзяева,. Аб’ём паслуг на канале за мінулы год склаў 256 тысяч рублёў. Гэта ў два разы больш, чым у папярэднім, але значна меншы, чым да пандэміі. Усё большую папулярнасць набывае катанне на цеплаходзе. Зараз ідзе актыўнае браніраванне на новы сезон.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…