Як паедзе транспарт Гродна ў выхадныя і на 9 траўня

З 6 па 9 траўня гарадскі грамадскі транспарт і прыгарадныя і дачныя аўтобусы паедуць па змененым раскладзе. 9 траўня з 8.00 да 12.00 і з 21.30 да 22.30 рух транспарта па праспекце Касманаўтаў часткова перакрыюць, грамадскі транспарт паедзе па-іншаму.

Гарадскі грамадскі транспарт і дачныя маршруты паедуць у суботу 7 траўня — паводле раскладу суботы. У нядзелю 8 траўня і ў панядзелак 9 траўня — паводле раскладу нядзелі, піша «Вечерний Гродно».

Прыгарадныя аўтобусы 7 траўня паедуць згодна з раскладам суботы, 8 траўня — нядзелі, 9 траўня — панядзелка.

9 траўня з 8.00 да 12.00 і з 21.30 да 22.30 рух транспарту па праспекце Касманаўтаў перакрыюць — ад кальцавой развязкі на вуліцы Магістральнай да вуліцы Карскага, піша Telegram-канал Urban Hrodna. Вось як будзе курсаваць грамадскі транспарт:

Аўтобусы

№ 30 «Вуліца Альшанская — Камбінат будаўнічых матэрыялаў»: прыпынак «Вуліца Альшанская» — вул. Кабяка (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы — Усходні мост — вул. Белуша — праспект Румлёўскі - вул. Магістральная, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Камбінат будаўнічых матэрыялаў» — вул. Магістральная (без зменаў), далей: праспект Румлёўскі (разварот насупраць ДАІ) — вул. Белуша — Усходні мост — праспект Янкі Купалы, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 34 «Вішнявец — Гродназеленбуд»: прыпынак «Вішнявец» — праспект Кляцкова (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы — Усходні мост — вул. Белуша — праспект Румлёўскі - вул. Магістральная, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Гродназеленбуд» — вул. Магістральная (без зменаў), далей: праспект Румлёўскі (разварот насупраць ДАІ) — вул. Белуша — Усходні мост — праспект Янкі Купалы — праспект Клецкова, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 47 «Заапарк — Альшанка»: прыпынак «Заапарк» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: праспект Румлёўскі (разварот насупраць ДАІ) — вул. Белуша — Усходні мост — праспект Янкі Купалы — праспект Клецкова, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Альшанка» — праспект Кляцкова (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы — Усходні мост — вул. Белуша — праспект Румлёўскі - праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 57 «Дзевятоўка-Чыгуначны вакзал» зменіцца на маршрут № 57 «Аўтавакзал — Гродна Азот»: прыпынак «Аўтавакзал» — праспект Касманаўтаў — вул. Лідская — вул. Белуша — вул. Карскага — прыпынак «Гродна Азот» і назад у тым жа кірунку.

Тралейбусы

№ 1 «Фолюш — Азот» курсаваць не будзе;

№ 2 «КСМ — Гродна Азот» зменіцца на маршрут № 2 «КСМ — Вул. Перамоганосная»: прыпынак «КСМ» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: прыпынак «вуліца Перамоганосная». У зваротным кірунку: прыпынак «Вуліца Перамоганосная» — праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 3 «Фарты-Гродна Азот» зменіцца на маршрут № 3 «Фарты — Вул. Перамоганосная»: прыпынак «Фарты» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: прыпынак «вуліца Перамоганосная». У зваротным кірунку: прыпынак «вуліца Перамоганосная» — праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 11 «Дзевятоўка — Гродна Азот» зменіцца на маршрут № 11 «Дзевятоўка — вул. Перамоганосная»: прыпынак «Дзевятоўка» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: прыпынак «Вуліца Перамоганосная». У зваротным кірунку: прыпынак «Вуліца Перамоганосная» — праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 20 «Вішнявец-Дзевятоўка»: прыпынак «Вішнявец» — праспект Кляцкова (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы — Усходні мост — вул. Белуша — праспект Румлёўскі - вул. Магістральная, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Дзевятоўка» — вул. Магістральная (без зменаў), далей: праспект Румлёўскі (разварот насупраць ДАІ) — вул. Белуша — Усходні мост — праспект Янкі Купалы, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 24 «Жылы комплекс „Калбасіно“ — вуліца Макаравай»: прыпынак «Жылы комплекс «Колбасіно» — праспект Кляцкова (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы — Усходні мост — вул. Белуша — праспект Румлёўскі - вул. Магістральная, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «вуліца Макаравай» — вул. Магістральная (без зменаў), далей: праспект Румлёўскі (разварот насупраць ДАІ) — вул. Белуша — Усходні мост-праспект Янкі Купалы, далей па сваім маршруце без зменаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

На аўкцыён выставілі сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у Падароску. Яе забралі ў мецэната

Сядзіба і іншыя аб'екты з'явіліся на сайце аўкцыёнаў. Усяго паасобку прадаецца каля 20 лотаў па…

17 студзеня 2025

У Гродне пройдзе новы «Гастрафэст.Кава». Сэт з дэсертам — за 12 рублёў

Gastrofest.Кава пройдзе ў Гродне, Брэсце, Віцебску, Гомелі і Мінску з 30 студзеня па 16 лютага.…

17 студзеня 2025

Каля «Прывалкі» з’явілася «Лінія Хрэніна»: акопы для тэхнікі і пяхоты вырылі каля самай літоўскай мяжы

Фартыфікацыйныя збудаванні з'явіліся каля Гожскага палігону, у 6 км ад мяжы з Літвой і закрытага…

17 студзеня 2025

Выйшаў на волю сын гродзенскага святара

Вызваленага гродзенца Андрэя Аўсіевіча 17 студзеня паказаў блогер і экс-палітвязень Вадзім Ермашук у сторыс Instagram.…

17 студзеня 2025

Нерухомасць тыдня: у цэнтры Гродна прадаецца трохузроўневая кватэра

У самым цэнтры горада на вул. Карла Маркса, 16 прадаецца аж трохузроўневая кватэра ў цагляным…

17 студзеня 2025

«Самая крутая прэзентацыя краіны» і «асфальт упаскудзілі». З’явілася відэа пра дрыфт, дзеля якога перакрывалі рух у цэнтры Гродна

Стваральнікі апублікавалі першую частку відэапраекта пра дрыфт, які здымалі восенню ў розных рэгіёнах Беларусі. Гродна…

16 студзеня 2025