З 6 па 9 траўня гарадскі грамадскі транспарт і прыгарадныя і дачныя аўтобусы паедуць па змененым раскладзе. 9 траўня з 8.00 да 12.00 і з 21.30 да 22.30 рух транспарта па праспекце Касманаўтаў часткова перакрыюць, грамадскі транспарт паедзе па-іншаму.

Гарадскі грамадскі транспарт і дачныя маршруты паедуць у суботу 7 траўня – паводле раскладу суботы. У нядзелю 8 траўня і ў панядзелак 9 траўня – паводле раскладу нядзелі, піша “Вечерний Гродно”.

Прыгарадныя аўтобусы 7 траўня паедуць згодна з раскладам суботы, 8 траўня – нядзелі, 9 траўня – панядзелка.

9 траўня з 8.00 да 12.00 і з 21.30 да 22.30 рух транспарту па праспекце Касманаўтаў перакрыюць – ад кальцавой развязкі на вуліцы Магістральнай да вуліцы Карскага, піша Telegram-канал Urban Hrodna. Вось як будзе курсаваць грамадскі транспарт:

Аўтобусы

№ 30 “Вуліца Альшанская – Камбінат будаўнічых матэрыялаў”: прыпынак “Вуліца Альшанская” – вул. Кабяка (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы – Усходні мост – вул. Белуша – праспект Румлёўскі – вул. Магістральная, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Камбінат будаўнічых матэрыялаў» — вул. Магістральная (без зменаў), далей: праспект Румлёўскі (разварот насупраць ДАІ) – вул. Белуша – Усходні мост – праспект Янкі Купалы, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 34 “Вішнявец — Гродназеленбуд”: прыпынак “Вішнявец” – праспект Кляцкова (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы – Усходні мост – вул. Белуша – праспект Румлёўскі – вул. Магістральная, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Гродназеленбуд» — вул. Магістральная (без зменаў), далей: праспект Румлёўскі (разварот насупраць ДАІ) – вул. Белуша – Усходні мост – праспект Янкі Купалы – праспект Клецкова, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 47 «Заапарк — Альшанка»: прыпынак “Заапарк” – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: праспект Румлёўскі (разварот насупраць ДАІ) — вул. Белуша – Усходні мост – праспект Янкі Купалы – праспект Клецкова, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Альшанка» — праспект Кляцкова (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы – Усходні мост – вул. Белуша – праспект Румлёўскі – праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 57 “Дзевятоўка-Чыгуначны вакзал” зменіцца на маршрут № 57 “Аўтавакзал — Гродна Азот”: прыпынак “Аўтавакзал” — праспект Касманаўтаў — вул. Лідская — вул. Белуша — вул. Карскага — прыпынак “Гродна Азот” і назад у тым жа кірунку.

Тралейбусы

№ 1 «Фолюш — Азот» курсаваць не будзе;

№ 2 “КСМ – Гродна Азот” зменіцца на маршрут № 2 “КСМ – Вул. Перамоганосная”: прыпынак “КСМ” – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: прыпынак “вуліца Перамоганосная”. У зваротным кірунку: прыпынак “Вуліца Перамоганосная” – праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 3 “Фарты-Гродна Азот” зменіцца на маршрут № 3 “Фарты – Вул. Перамоганосная”: прыпынак “Фарты” – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: прыпынак “вуліца Перамоганосная”. У зваротным кірунку: прыпынак “вуліца Перамоганосная” – праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 11 “Дзевятоўка – Гродна Азот” зменіцца на маршрут № 11 “Дзевятоўка – вул. Перамоганосная”: прыпынак “Дзевятоўка” – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: прыпынак “Вуліца Перамоганосная”. У зваротным кірунку: прыпынак “Вуліца Перамоганосная” – праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 20 “Вішнявец-Дзевятоўка”: прыпынак “Вішнявец” – праспект Кляцкова (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы – Усходні мост – вул. Белуша – праспект Румлёўскі – вул. Магістральная, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Дзевятоўка» — вул. Магістральная (без зменаў), далей: праспект Румлёўскі (разварот насупраць ДАІ) – вул. Белуша – Усходні мост – праспект Янкі Купалы, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 24 “Жылы комплекс “Калбасіно” – вуліца Макаравай”: прыпынак «Жылы комплекс “Колбасіно” — праспект Кляцкова (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы — Усходні мост — вул. Белуша – праспект Румлёўскі – вул. Магістральная, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «вуліца Макаравай» — вул. Магістральная (без зменаў), далей: праспект Румлёўскі (разварот насупраць ДАІ) – вул. Белуша – Усходні мост-праспект Янкі Купалы, далей па сваім маршруце без зменаў.

Чытайце таксама: