Медык. Ілюстратыўнае фота unplash.com
Медыцынскі цэнтр пабудуюць на вул. Янкі Купалы ў Гродне. За свае сродкі ўзвядзеннем зоймецца Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Тытунь». Пакуль праект на стадыі праектавання. У лістападзе 2022 года плануюць пачаць будаўніцтва.
Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Тытунь» выбірае падрадчыка для праектна-каштарысных работ да 12 траўня. Ён павінен распрацаваць індывідуальны праект для будынка. Яно будзе двухпавярховым, плошчай 4 547,50 кв. м.
Каштуе праектаванне 80 000 рублёў. Медыцынскі цэнтр «Тытунь» пабудуе за ўласныя сродкі. Удзельнікі павінны падаць дакументы, якія пацвярджаюць вопыт праектавання медыцынскіх аб’ектаў. Скончаць праектаванне да 30 верасня.
Будаўніцтва плануюць пачаць у лістападзе 2022 года. Тэрмін эксплуатацыі - 70 гадоў. Кошт будаўніцтва — 18,5 млн.
У новы будынак пераедзе ўжо існуючы медцэнтр «Мир здоровья». Ён аказвае медыцынскія паслугі шырокага спектру: ад стаматалогіі да гінекалогіі, распавялі Hrodna.life у ГУП «Тытунь». Зараз ён знаходзіцца па вул. Арджанікідзэ, 18/1 на тэрыторыі Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». Паслугі па-ранейшаму будуць прадастаўляць як супрацоўнікам прадпрыемства, так і гараджанам.
Якія менавіта паслугі дададуцца, на этапе праектавання складана сказаць, удакладніў прадстаўнік ГУП «Тытунь» для Hrodna.life. У планах былі, напрыклад, кампутарная і магнітна-рэзанансная тамаграфія. Але на дадзеным этапе дырэктар адмаўляецца ад гэтых паслуг з-за дарагоўлі.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…