Навіны

Мінздароўя эксперыментуе: у Гродзенскай бальніцы хуткай дапамогі па выхадных будуць аказваць платныя паслугі

У Беларусі пачынаецца эксперымент: у дзяржаўных установах аховы здароўя медыцынскія паслугі звыш аб’ёму гарантаванай дзяржавай бясплатнай дапамогі платна будуць аказваць па выхадных. Гэта закране не ўсе медустановы. У Гродне месцам такога эксперыменту выбралі гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Пастанова аб эксперыменце з платнымі медпаслугамі ў выхадныя дні апублікавалі на Нацыянальным прававым партале. Дакумент распрацаваны на запыт грамадзян, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Выбраныя медустановы будуць аказваць платныя медыцынскія паслугі ў дзяржаўныя святы, непрацоўныя святочныя дні і ў выхадныя па жаданні грамадзян. Паслугі павінны адносіцца да «планавай першаснай, спецыялізаванай, высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі». Выключэннямі складуць медыцынскія паслугі дзецям і трансплантацыі органаў і тканак. Экстраная дапамога, да прыкладу, уваходзіць у аб’ём гарантаванай дзяржавай бясплатнай медыцынскай дапамогі і застанецца бясплатнай.

Каб рэалізаваць рашэнне, у штатны расклад увядуць дадатковыя пасады служачых (прафесій рабочых), якія ўтрымліваюцца за пазабюджэтныя сродкі. Аплачвацца будзе кошт знаходжання ў стацыянары, у аддзяленнях дзённага знаходжання, медыцынскія ўмяшанні, лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынская тэхніка, не ўключаныя ў Рэспубліканскі фармуляр медыцынскіх вырабаў і Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў, і іншыя выдаткі, панесеныя ўстановамі аховы здароўя.

Эксперымент працягнецца роўна год — з 1 траўня 2022 года да 1 траўня 2023 года. Пасля гэтага да 1 ліпеня 2023 года Міністэрства аховы здароўя будзе аналізаваць вынікі і перадасць у Савет Міністраў свае прапановы па ўдасканаленні аказання платных медыцынскіх паслуг грамадзянам Беларусі ў дзяржаўных установах аховы здароўя.

Якія яшчэ ўстановы ўдзельнічаюць у эксперыменце

Акрамя Гродзенскай БХМД з рэгіёнаў у эксперыменце ўдзельнічаюць Віцебская, Магілёўская, Гомельская, Брэсцкая абласныя клінічныя бальніцы, Віцебскі абласны клінічны спецыялізаваны цэнтр, Барысаўская цэнтральная раённая бальніца і Астравецкая цэнтральная раённая клінічная бальніца.

У Мінску — бальніца хуткай дапамогі, абласная клінічная бальніца, абласная дзіцячая клінічная бальніца, 3-я гарадская клінічная бальніца, навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, РНПЦ «Маці і дзіця» і РНПЦ «Кардыялогія».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025