Иллюстративное фото politring.com
Толькі за чатыры месяцы 2022 года суды Гродзенскай вобласці вынеслі 26 рашэнняў аб прызнанні прадукцыі экстрэмісцкай. Усяго з 2008 года суды Гродзенскай вобласці вынеслі каля 70 рашэнняў. Да 2020 года рашэнняў было восем. Пасля 2020 — больш за 60. Рэдакцыя Hrodna.life прааналізавала дакументы, звязаныя з «экстрэмізмам».
У Гродне рашэнні аб прызнанні прадукцыі экстрэмісцкай выносіць суд Ленінскага раёна. Заяўнікам па справе выступае пракуратура альбо пракурор горада Уладзімір Клішын. Па статыстыцы Hrodna.life, часцей за ўсё рашэнні па гэтых справах выносіла суддзя Вольга Шуманская.
Часцей за ўсё экстрэмісцкімі прызнаюць чаты і каналы ў Telegram. Але «Аднакласнікі» і Instagram таксама ў полі ўвагі сілавікоў.
За апошнія час «экстрэмісцкімі» прызнавалі:
Адказнасць за распаўсюд інфармацыі, прызнанай экстрэмісцкай, надыходзіць пасля размяшчэння яе ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Адказнасць за распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць? прадугледжана арт. 19.11 КаАП. Максімальны штраф для фізасобы — 50 базавых велічынь, для індывідуальнага прадпрымальніка — 100, для юрыдычныя асобы — 500. Для фізасобы таксама прадугледжаны адміністрацыйны арышт. Прылада правапарушэння, то бок тэлефон або камп’ютар, з дапамогай якога вы распаўсюдзілі забароненыя матэрыялы, могуць канфіскаваць.
Падпіска на такія каналы не роўная захоўванню экстрэмісцкіх матэрыялаў. Тым не менш, падпісчыкам варта праверыць свае тэлефоны і камп’ютар: у наладах Telegram па змаўчанні ўключана запампоўка медыяфайлаў на прыладу. Мы пісалі аб тым, як праверыць і змяніць налады.
Пасля выбараў 2020 года палітычны артыкул 19.11 КаАП стаў адным з тым, якія часта выкарыстоўваюцца.
Па ёй судзілі хірурга і бацьку трох дзяцей, актывістку непрызнанага Саюза палякаў Беларусі, супрацоўнікаў «Гродна Азот» і двойчы — рэдакцыю Hrodna.life.
Акрамя таго, распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў часта з’яўляецца прычынай візіту сілавікоў. Яны затрымліваюць таго, хто распаўсюджвае, аглядаюць яго гаджэты і дом. Пасля такога агляду змесціва тэлефонаў і кампутараў могуць распачаць крымінальную справу.
Чытайце таксама:
На 28 красавіка прызначылі яшчэ два пасяджэнні аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай. На адно пасяджэнне далі 30 хвілін, на другое — 40.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…