Стогадовы будынак на 17 Верасня ў Гродне пасля рэканструкцыі стане двухпавярховым

Будынак па 17 Верасня, 59/6 будуць рэканструяваць пад шматфункцыянальны будынак грамадскага прызначэння. Там хочуць размясціць офісы і кабінеты лекараў агульнай практыкі. Паводле праекта ў ім дабудуюць два паверхі (адзін з іх мансардны), піша Telegram-канал Urban Hrodna.

Аднапавярховы будынак з гродзенскай жоўтай цэглы пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя, без склепа. Двухсхільны дах пакрыты шыферам.

Паводле праекта ў ім дэмантуюць ўнутраныя сцены, перагародкі і паддашкавае перакрыцце, бетонавы ганак і казырок. Драўляную веранду з боку вуліцы 17 верасня і цагляную з процілеглага боку дома дэмантуюць разам з падмуркамі. Пасля гэтага дабудуюць другі і мансардны паверхі, цокаль і часткова фасады ўцепляць, узвядуць новыя перакрыцці і ўнутраную лесвіцу. Уваходаў будзе некалькі. Вокны — з ПВХ-профілю.

Будынак на плане. Крыніца: Urban Hrodna

Прадугледжана падключэнне будынка да інжынерных сетак. Паводле альтэрнатыўнага праекта магчыма прыбудова міні-кацельні на прыродным газе. Каля дома ўладкуюць сцежкі, паркоўку, азеляняць тэрыторыю, уладкуюць пляцоўку пад смеццевыя кантэйнеры. Будынак знаходзіцца ў межах зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Будаўніцтва плануюць пачаць у жніўні 2022 года. Зараз там ідуць падрыхтоўчыя працы.

Фота: Instagram Vid_grodno

Замоўца — гродзенская кампанія «Ай-Ці-партнёр». Яна займаецца пастаўкамі абсталявання і паслуг IT-інфраструктуры. Праект рэканструкцыі распрацоўвае праектная кампанія «Новабудова».

Падобна да таго, што будынак вырашылі аднаўляць на прыкладзе суседняга — 59/4. У 2018 годзе яго купіў гродзенскі бізнэсовец Віктар Быкоўскі. Пабудову рэканструявалі, захаваўшы будынак і дабудаваўшы другі паверх.

17 верасня, 59/4. Фота: Hrodna.life

З праектам ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) можна азнаёміцца на сайце Гродзенскага гарвыканкама ў раздзеле «Грамадскія абмеркаванні». Заўвагі і прапановы па справаздачы аб АУНА можна дасылаць да 20 траўня ўключна ў Гродзенскі гарвыканкам (230 023, г. Гродна, пл. Леніна, 2/1, e-mail arhitektura@gorod.grodno.by, кантактная асоба Казімір Гецэвіч).

Гісторыя будынка

Гэтыя будынкі з’явіліся там у пачатку ХХ ст., як мяркуецца, у 1920-я гады. Аднапавярховыя неатынкаваныя хаты пабудаваныя з характэрнай жоўтай цэглы і складаюць адзіны ансамбль. Карніз аздоблены цаглінамі - «сухарыкамі», лучковые перамычкі вокнаў з замкамі. Гэта прыклады цаглянай эклектыкі.

У іх жылі працоўныя казённага віннага склада (гарэлачнай фабрыкі). Пасля Другой сусветнай вайны туды перанеслі цэх па зборцы ровараў. У 1946 годзе там працавала мэблева-механічная фабрыка, якая вырабляла таксама балалайкі і гітары. Будынак самой фабрыкі не захаваўся.

Гарадзенскія ўлады хацелі прадаць будынкі ў пачатку 2020 года. Інвестар прапаноўвыаў знесці дамы і пабудаваць там новае жыллё. Пазней ад зносу адмовіліся. У будынку 59/3 ў 2021 годзе працавала вела-кавярня, потым — пякарня «Тандыр». Дом 59/2 пустуе, вокны забітыя.

Чытайце таксама: Проект второго этапа реконструкции Старого замка закончат только к концу 2022 года. Сколько будет стоить реализация

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025