Наогул дудлінг — гэта крамзолі. Так што такая тэхніка роспісу даступная ўсім, піша Telegram-канал «Тётя Ира Разрешила». Асабліва — аматарам запаўняць калякамі-малякамі цэлыя старонкі нататнікаў у час планёрак. Калі гэта пра вас — то чаму б не выкарыстоўваць адпрацаваную тэхніку для роспісу яек? А калі не пра вас — чаму б не паспрабаваць зрабіць звыклыя рэчы па-новаму? # #ТетяИраРазрешила і таксама распісала яйкі ў тэхніцы дудлінг. Паглядзіце, што атрымалася.

Што з фонам?

Яйкі трэба зварыць. Гэта галоўнае. Што рабіць з фонам — вырашайце самі. Можна маляваць па белым. Або спачатку пафарбаваць яйкі цыбулевым шалупіннем.

покрасить яйца на Пасху
Перад роспісам яйкі можна пафарбаваць. Ці не фарбаваць

Чым малюем?

Для роспісу патрэбныя будуць чорны і белыя колеры. У Цёці Іры ў гаспадарцы знайшоўся чорны маркер з вадараспушчальнымі чарніламі і белая гуаш. Калі ў вас ёсць белы маркер — таксама добра. Можна выкарыстоўваць фламастары або акрылавыя фарбы.

расписать яйца в технике дудлинг
Калі няма белага маркера, можна зрабіць роспіс тонкім пэндзлікам гуашшу або акрылавымі фарбамі

Што малюем?

Што хочам, то і малюем — #ТетяИраРазрешила. Дудлінг — гэта сучаснае мастацтва і ірацыянальны стыль малявання. Правілаў тут няма. Можа вам захочацца маляваць простыя геаметрычныя фігуры. А можа — кветкава-раслінныя кампазіцыі або россыпы кропак, палачак і спіралек. У дудлінгу галоўнае — пачаць.

Распісваем яйкі ў тэхніцы дудлінг. Патрэбныя цыбулевае шалупінне і маркер
Кропкі, палоскі, спіралькі або кветкі - самі здзівіцеся, што пачне атрымлівацца. Прадбачыць вынік немагчыма, але атрымліваецца цікава

Далей працэс зацягвае і сам дыктуе логіку. У канцы вы самі здзівіцеся выніку — праўда-праўда.

Дудлінг. Чаму цяпер?

Маляванне простых элементаў - добры спосаб расслабіцца, адключыць бясконцую плынь думак у галаве. Самі заўважыце, як уся ўвага сыдзе ў рукі і на паўгадзіны для вас стануць важнымі палосачкі і кропачкі. Ці кветачкі і лісцікі.

расписать яйца в технике дудлинг

Праз паўгадзіны ў вас будзе не толькі распісанае яйка. Напэўна, атрымаецца здзівіцца сваім талентам і здольнасцям, усвядоміць уласную крэатыўнасць і метафарычнасць мыслення.

расписать яйца в технике дудлинг

Настрой дудлінг дакладна падымае, а гэта — самае галоўнае перад святамі.

Распісваем яйкі ў тэхніцы дудлінг. Патрэбныя цыбулевае шалупінне і маркер

P. S. Калі ў чытачоў Hrodna.life узнікаюць сумневы, ці можна есці яйкі, шкарлупіна якіх размаляваная маркерамі, можна параіць знайсці спецыяльныя маркеры з харчовымі фарбавальнікамі. Другі варыянт — распісваць звычайнымі спіртавымі маркерамі пустую яйчную шкарлупіну. Для сувеніраў такі роспіс дакладна не будзе шкодным.

У гэтым выпадку трэба акуратна зрабіць адтуліну ў сырым яйку і выліць змесціва. А далей — рабіць роспіс любымі маркерамі і фарбамі.