Навіны

Суд у Гродне прызнаў экстрэмісцкай кнігу «Вайсковая гісторыя Беларусі»

Кнігу Віктара Ляхора «Вайсковая гісторыя Беларусі. Героі, сімвалы, колеры» 18 красавіка прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі суд Ленінскага раёна Гродна. Кніга ўжо з’явілася ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі, заўважыў Telegram-канал «Право имеют».

Кнігу Віктара Ляхора прызналі экстрэмісцкай пасля заявы праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай. Яна палічыла, што ў кнізе Ляхора «ўсхваляецца калабрацыянізм і паліцайшчына ў любой яе вычварнай форме».

Вольга Бондарава, ілюстрацыйнае фота. Фота: Гродзенская праўда

Вользе Бондаравай 39 гадоў. Яна прыцягвалася да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці - за кантрабанду цыгарэт у Польшчу. Праходзіла пацярпелай па справе Васіля Пільца і Вадзіма Плаўскага. Змагаецца супраць усхвалення перыяду ВКЛ і Рэчы Паспалітай і за праслаўленне савецкай гісторыі. Пры гэтым улады не заўсёды падтрымліваюць яе ініцыятывы.

У адказе Бондаравай начальнік аддзелу па наглядзе за выкананнем заканадаўства Пракуратуры Гродзенскай вобласці Толкун адзначыў, што паводле пастановы суда павінны будуць заблакаваць таксама інтэрнэт-рэсурсы, якія садзейнічаюць распаўсюду «экстрэмісцкай» кнігі на тэрыторыі Беларусі.

Кніга Ляхора ёсць у каталогах маркетплэйсаў Wildberries і Ozon. Цана: 44,41 руб. і 46,99 руб. адпаведна. На OZ.by і 21vek яна наогул знікла з каталогу. У інтэрнэт-краме Labirint.ru яе няма ў наяўнасці.

Пра што кніга «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі, сімвалы, колеры»

Аўтар кнігі зрабіў спробу рэканструкцыі мінулага Беларусі з дапамогай сімвалаў, колераў і вобразаў. У кніге прадстаўлены і апісаныя беларускія народныя арнаменты, Крыж Еўфрасінні Полацкай, Біблія Скарыны, Статут ВКЛ, Слуцкі паяс, нацыянальны сцяг і герб Пагоня. Але большую ўвагу аўтар звярнуў на вайсковую сімволіку. У кнізе прадстаўлены ілюстрацыі і кароткія аповеды пра войска, а таксама імёны выбітных беларусаў.

Кніга выйшла з друку ў 2019 годзе як энцыклапедыя. Яна напісана на рускай мове. Над малюнкамі да кнігі працаваў калектыў ілюстратараў. Яе пачалі вымаць з беларускіх бібліятэк у 2020 годзе. З-за «недакладнай інфармацыі, якая змяшчае элементы прапаганды адтыдзяржаўнай накіраванасці».

Аўтар кнігі ствараў сімволіку АМАП і ГУБАЗіК

Віктар Ляхор нарадзіўся ў 1965 годзе ў Віцебску. У 1987 годзе скончыў Львоўскую ваенна-палітычную вучэльню. Ва Узброеных сілах займаўся распрацоўкай вайсковай сімволікі, атрыбутыкі нагляднай агітацыяй, музейнай справай, графічнай рэканструкцыяй даспехаў і ўніформы. Таксама ілюстраваў кнігі, газеты і часопісы. Ляхор уваходзіў у склад чальцоў Міжнароднага саюза дызайнераў, а таксама ў склад геральдычнага савету пры прэзідэнце. Ён стварыў сімволіку ДАІ, АМАП, ГУБАЗік, Дэпартаменту аховы, а таксама МЗС.

Чытайце таксама: «Інфаспецназаўка» Бондарава з Гродна хацела падтрымаць сілавікоў аўтапрабегам. Гарвыканкам не дазволіў

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025