Навіны

Мірнага атама не існуе, а БелАЭС можа стаць аб’ектам шантажу. Якія новыя радыяцыйныя рызыкі стварыла вайна ва Украіне

Чым вайна Расіі супраць Украіны адрозніваецца ад усіх папярэдніх войнаў, чаму не існуе мірнага атама і што рабіць з Астравецкай АЭС. На гэтыя тэмы выказаліся эксперты 19 красавіка ў час дыскусіі «І зноў Чарнобыль — новыя радыяцыйныя пагрозы і рызыкі. Што рабіць». Арганізавалі яе Press Club Belarus і грамадскае аб’яднанне «Экадом» (ліквідавана ў 2021 годзе па рашэнні Вярхоўнага суда).

БелАЭС. Фота: Hrodna.life

Эксперты:

  • Таццяна Новікава — спецыялістка ў вобласці ўстойлівага развіцця, каардынатарка Беларускай Антыядравай Кампаніі, член Сходу Экадому
  • Андрэй Адароўскі - фізік-ядзернік Расійскага Сацыяльна-Экалагічнага Саюза
  • Сяргей Бесараб — радыяцыйны эксперт Голаса Амерыкі, хімік

Вайна ва Украіне адрозніваецца ад усіх войнаў у гісторыі. Чаму?

У першы дзень вайны, 24 лютага, расійскія войскі захапілі Чарнобыльскую атамную электрастанцыю. Захоп атамных аб’ектаў - новая веха ў гісторыі чалавецтва. Раней агрэсары не захоплівалі атамныя аб’екты і персанал. Той у складаных умовах працягваў выконваць свае працоўныя задачы на атамным аб’екце.

Мірнага атаму не існуе. Чаму?

Кожны з умоўна мірных атамных аб’ектаў можна пераўтварыць у «брудную» атамную бомбу. Расійская армія ўпершыню ў гісторыі скарыстала атамны аб’ект як абаронены плацдарм. На Запарожскую АЭС расійскія войскі сцягнулі тэхніку, каб стварыць ядравы шантаж.

Ніякая дзяржава не пачне выбіваць ворага з тэрыторыі атамнага аб’екта. Чаму?

Сховішча адпрацаванага ядравага паліва не так добра абаронена, як сам рэактар. Калі ў яго патрапіць ракета, то гэта пацягне за сабой радыёактыўныў выкід.

Міжнароднае права і міжнародныя арганізацыі наогул такім займаюцца?

Так. Чацвёртая Жэнеўская канвецыя (а дакладней дадатковы пратакол да яе з 1977 года) забараняе захоп кантролю над ядзернымі ўстаноўкамі.

Асуджае такі захоп і Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ).

«Любы ўзброены напад альбо пагроза нападу на ядзерныя ўстаноўкі, якія выкарыстоўваюцца ў мірных мэтах, з’яўляюцца парушэннем прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, міжнароднага права і Статута Агенцтва», — сказаў у 2009 годзе генеральны дырэктар МАГАТЭ Махамед Эль Барадэй.

МАГАТЭ ў такой сітуацыі можна нешта зрабіць?

Так. Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргетыцы мае мандат, каб умяшацца для вырашэння праблемы з захопам атамных станцый ва Украіне. Таксама МАГАТЭ магло склікаць Савет бяспекі альбо Генеральную асамблею ААН, каб вырашыць прабелму.

Але МАГАТЭ не скарысталася ўсімі сваімі інструментамі. Арганізацыя апублікавала рэзалюцыю, у якой заклікала Расію пакінуць тэрыторыю атамных станцый. Нават не адправіла групу незалежных назіральнікаў, каб разумець, хто кантралюе станцыі і іх працу.

Хто пацерпіць, калі нешта адбудзецца на Запарожскай АЭС?

Запарожская атамная электрастанцыя захоплена расійскімі войскамі. Невядома, хто там зараз галоўны, хто адказвае за радыяцыйную бяспеку.

Аўстрыйскі інстытут навукі зямлі распрацаваў праграму «Flex Risk». Яна дапамагае прааналізаваць сітуацыю з забруджваннем тэрыторый пасля аварыі на атамнай электрастанцыі.

Калі верыць разлікам праграмы, пры аварыі на ЗАЭС больш за ўсё пацерпяць расійскія рэгіёны. У залежнасці ад накірунку ветра, зноў можа пацярпець Чарнобыльская зона, а таксама раёны Гомельскай вобласці ў Беларусі.

Што трэба зрабіць з Астравецкай АЭС на думку экспертаў?

Выбар пляцоўкі для будаўніцтва беларускай АЭС быў «вайскова-стратэгічна-геапалітычна-тэрарыстычны», а не эканамічны лічыць Таццяна Новікава. Нягледзячы на тое, што ёсць, нібыта, энергадэфіцытнасць раёна, буйных прамысловых спажыўцоў энэргіі на Астравеччыне не было.

«Астравецкую АЭС пабудавалі стаханаўскімі метадамі. Пасля запуску адбываюцца частыя паломкі», — сказаў Сяргей Бесараб. Таму эксперты лічаць, што найлепшы варыянт — закансерваваць станцыю і аддаць пад поўны кантроль МАГАТЭ.

Маўляў, калі Пуцін захоча пайсці вайной на краіны Балтыі, БелАЭС можа стаць захопленым вайсковым аб’ектам, як гэта здарылася з ЧАЭС і ЗАЭС ва Украіне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Па паўкіло бульбы і хлеба. Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ІЧУ

Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…

22 студзеня 2025

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025