Чартарныя рэйсы з Гродна ў Турцыю запусцяць 2 чэрвеня 2022 года. Самалёты «Белавіа» спалучэннем Гродна — Анталья будуць лётаць раз у 10 дзён. Пра гэта паведаміў Рэспубліканскі Саюз Турыстычных Арганізацый.
У гэтым сезоне самалёты з Беларусі будуць лётаць вакол Украіны, праз Расію і Казахстан. Час палёта з Мінска да Антальі складзе прыкладна шэсць гадзін. Прамежкавых пасадак і дазаправак не плануюць.
Чытайце таксама: Гродзенскі аэрапорт прастойвае: супрацоўнікаў адправілі дамоў на няпоўны аклад
З Мінска самалёты пачнуць лётаць з 19 красавіка 2022 года. Таксама рэйсы ў Турцыю плануюць і з іншых абласных цэнтраў.
Брэст — з 26 траўня;
Віцебск — з 10 чэрвеня;
Гомель — з 7 чэрвеня;
Магілёў - з 3 чэрвеня.
Усе пералёты будуць адбывацца раз у 10 дзён.
Чытайце таксама:
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…