Чартарныя рэйсы з Гродна ў Турцыю запусцяць 2 чэрвеня 2022 года. Самалёты “Белавіа” спалучэннем Гродна – Анталья будуць лётаць раз у 10 дзён. Пра гэта паведаміў Рэспубліканскі Саюз Турыстычных Арганізацый.

У гэтым сезоне самалёты з Беларусі будуць лётаць вакол Украіны, праз Расію і Казахстан. Час палёта з Мінска да Антальі складзе прыкладна шэсць гадзін. Прамежкавых пасадак і дазаправак не плануюць.
Чытайце таксама: Гродзенскі аэрапорт прастойвае: супрацоўнікаў адправілі дамоў на няпоўны аклад
З Мінска самалёты пачнуць лётаць з 19 красавіка 2022 года. Таксама рэйсы ў Турцыю плануюць і з іншых абласных цэнтраў.
Брэст – з 26 траўня;
Віцебск – з 10 чэрвеня;
Гомель – з 7 чэрвеня;
Магілёў – з 3 чэрвеня.
Усе пералёты будуць адбывацца раз у 10 дзён.
Чытайце таксама:


