Навіны

На «Гродна Азот» незадаволеныя працай незалежнага прафсаюза: ён не прыйшоў на суботнік і не выказаўся супраць санкцый

Пытанне аб працягу фінансавання міжнародных грамадскіх арганізацый паднялі на сходзе дырэкцыі «Гродна Азот» 15 красавіка. Акрамя таго, кіраўніцтва незадаволена працай Беларускага Незалежнага прафсаюза. Яны не падтрымалі зварот супраць санкцый і не ўдзельнічалі ў суботніку. Пра гэта паведамілі ў карпаратыўным выданні «Гродзенскі хімік».

На думку прадпрыемства, грамадскія арганізацыі не прымаюць меры па «неправамерным ўвядзенні» санкцый у дачыненні да «Гродна Азот». Гэтым яны нібыта замоўчваюць факт дыскрымінацыі работнікаў. Прадпрыемства разбярэ, наколькі мэтазгодная выплата членскіх узносаў у цэнтральныя апараты аб’яднанняў прафсаюзаў і іншых грамадскіх арганізацый. Па іх думку, яны не выконваюць галоўнай функцыі — абароны права чалавека на працу. Якія менавіта арганізацыі маюцца на ўвазе, не ўдакладнілі.

Кіраўніцтва прадпрыемства адзначыла, што ў Беларускім незалежным прафсаюзе не падтрымалі звароту Белхімпрафсаюзу аб адмене санкцый. «Галаслоўныя і правакацыйныя заявы аб парушэнні правоў сябраў БНП або магчымых звальненнях, якімі незалежны прафсаюз апраўдвае неўмяшанне ў дадзеную праблему, перш за ўсё сведчаць аб яго дэкструктыўным і спажывецкім дачыненні да заводу», — лічыць кіраўніцтва.

БНП утвораны ў 1991 годзе. Налічвае больш за 5000 работнікаў у рознагаліновых сферах вытворчасці. «Гродна Азот» — адзін з актыўных удзельнікаў аб’яднання. Застаецца найбольш фінансава незалежнай недзяржаўнай арганізацыяй за кошт прафсаюзных узносаў сваіх членаў.

Чытайце таксама:

Таксама на прадпрыемстве адзначылі, што незалежны прафсаюз актыўна не ўдзельнічаў у «добраахвотнай грамадска карыснай працы» на рэспубліканскім суботніку. У кіраўніцтве «шкадуюць» пра гэта.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025