Навіны

Рэктарку ГрДУ ўзнагародзілі за «лідарства і паспяховае кіраўніцтва». Пры ёй звальнялі выкладчыкаў і рэпрэсавалі студэнтаў

Ірыну Кітурку, рэктарку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдата гістарычных навук, адзначылі на конкурсе «Жанчына года — 2021» у намінацыі «за лідарства і паспяховае кіраўніцтва». Па версіі конкурсу, пад кіраўніцтвам Ірыны ВНУ дасягнуў асаблівых вышынь.

 — Я адчуваю гонар не за сябе асабіста, а за ўвесь наш універсітэт, які сваімі дасягненнямі дазволіў рэктару быць лаўрэатам намінацыі «за лідарства і паспяховае кіраўніцтва». <…>, — адзначыла «Гродзенскай праўдзе» Ірына Кітурка.

Рэпрэсіі ў ГрДУ

Ірына Кітурка 25 жніўня 2020 года заявіла аб падтрымцы «купалаўцаў», якія пацярпелі пры затрыманні сілавікамі, а таксама паабяцала не звальняць выкладчыкаў і не адлічваць студэнтаў за палітычныя погляды. Пры гэтым у 2020 годзе студэнтаў масава выклікалі ў дэканат для напісання тлумачальнай на імя рэктара за акцыі салідарнасці.

29 кастрычніка 2020 года супрацоўнікі міліцыі затрымалі былую студэнтку Варвару Грынюк падчас адзіночнага пікету з плакатам «У ГрДУ адлічваюць з-пад скальпеля». Студэнтку факультэта мастацтваў і дызайну адлічылі 14 кастрычніка 2020 года за пропускі. У гэты дзень яна лягла на аперацыю, да якой рыхтавалася на працягу месяца.

Увесну 2021 года проста на пары затрымалі гісторыка-першакурсніка Андрэя Герасімовіча. Пазней яго асудзілі на 2,5 гады калоніі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Некаторыя супрацоўнікі універсітэта і студэнты далі супраць яго паказанні. Яшчэ аднаму адлічанаму з ГрДУ студэнту падчас адміністрацыйнага арышту далі позву ў войска.

25 сакавіка 2022 года не працягнулі кантракт гісторыку Альбіне Семянчук. Падобныя звальненні былі і раней. У сакавіку 2021 падобным чынам звольнілі прафесара Аляксандра Мурашова, які напісаў адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку. У снежні 2020 не працягнулі кантракт фізіку і грамадскаму актывісту Валянціну Аскірку. Яшчэ раней, у студзені 2015 года, з ГрДУ звольнілі мужа Альбіны Семянчук — археолага і гісторыка Генадзя Семянчука.

Што за конкурс?

Пераможцаў XIV рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2021» узнагародзілі 15 красавіка ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Конкурс праводзіцца грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз жанчын» «з мэтай заахвочвання жанчын, якія дабіліся поспехаў у розных сферах дзейнасці». У розных намінацыях ўдастоены восем жанчын з Гродзенскай вобласці.

Каго яшчэ ўзнагародзілі?

У намінацыях адзначылі:

  • рэктара абласнога інстытута развіцця адукацыі, кандыдата педагагічных навук Святлану Сяргейку,
  • ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, першага ганаровага члена абласной арганізацыі БСЖ Валянціну Баранаву,
  • Марыю Бірукову, якая больш за 20 гадоў узначальвала абласную арганізацыю Беларускага саюза жанчын,
  • дырэктара Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Алену Міклаш,
  • шматдзетную маці і выхавацеля дома сямейнага тыпу аддзела адукацыі Ленінскага раёна Гродна Марыну Чабан,
  • Аксану Аплевіч, работніка цэха рэпрадукцыі комплексу «Коматава» СВК імя Сянько Гродзенскага раёна,
  • Вольгу Багдановіч, намесніка начальніка аддзела культурна-асветніцкай працы, мастацтваў і навучальных устаноў Упраўлення культуры аблвыканкама.

Чытайце таксама: Рэпрэсіі ў ГрДУ пачаліся не ў 2020-м. На YouTube з’явілася відэа пра доўгую гісторыю пераследу ва ўніверсітэце

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024