Галінкі вярбы перад асвячэннем ва Уладзімірскім храме Гродна, 17 красавіка 2022 года
З раніцы 17 красавіка гродзенскія праваслаўныя вернікі прыйшлі ў храмы на асвячэнне вербаў. Карэспандэнты Hrodna.life паглядзелі, як прайшла служба ва Уладзімірскім храме.
Лічыцца, што сустракалі пальмавымі галінамі і віталі Ісуса ў час ўваходжання ў Ерусалім. У Беларусі пальмы не растуць — іх у нас замянілі галінкамі вярбы. Іх ўпрыгожваюць самастойна ці купляюць каля храмаў. Да самага пачатку службы можна было выбраць сабе вербавы букецік на любы густ: ад сучасных з куранятамі да класічных з кветкамі.
Прадаўцы распавялі, што папулярнасцю карыстаюцца вербы з пупышкамі. Хтосьці бярэ тыя, што ўжо распусціліся, а хтосьці мяккія і пухнатыя. Такія галінкі вярбы часта называюць «коцікамі».
Каля храма шмат параў і сем’яў з дзецьмі. Святар вітае ўсіх і віншуе са святам. Ён гучна просіць вернікаў падняць галінкі вярбы вышэй і вітаць уваходжанне Гасподняе ў Ерусалім. Прыхаджане ўсміхаюцца, дзеці імкнуцца падняць вярбы вышэй за галаву.
Асвячоныя вярбы людзі выносяць з сабой. Лічыцца, што гэтыя галінкі абараняюць дом ад бедаў, а гаспадароў - ад хвароб.
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…