У мікрараёне «Вішнявец-2», адразу за харомінай Triniti, вырашылі збудаваць гандлёвы цэнтр паменш. Грамадскія абмеркаванні пройдуць з 26 красавіка па 20 траўня 2022. Двухпавярховы будынак ламанай формы хочуць узвесці каля жылых дамоў № 25 і 35 па праспекце Кляцкова, піша Telegram-канал Urban Hrodna.
У плане другі паверх будзе часткова навісаць у паўночным і ўсходнім кірунку. Дах будынка плануецца плоскім, без гарышча. Габарытныя памеры новага гандлёвага цэнтра — 24×48 м. Плошча ўчастка пад будаўніцтва і абслугоўванне будынка — 0,27 га.
Каркас ГЦ хочуць ўзвесці са зборных жалезабетонных канструкцый, вонкавыя сцены — з трохслаёвых зборных сэндвіч-панэляў. Вентыляваны фасад абліцуюць пліткамі керамаграніту і металічнымі ламелямі.
На першым паверсе плануюць размясціць гандлёвую залу прадуктовай крамы з дапаможнымі памяшканнямі і два арэндныя памяшканні. На другім паверсе ў арэнду будуць здаваць гандлёвыя памяшканні з нехарчовымі таварамі. У блоку дапаможных памяшканняў будзе гардэробная персаналу, санітарныя памяшканні, працоўны кабінет, цеплавы пункт і электрашчытавая. У загрузна-складской зоне — загрузная і памяшканне смеццевых кантэйнераў.
Асноўны пад’езд прадугледжаны па існым ўнутрыквартальным праездзе з боку жылога дома № 25 па пр. Кляцкова. Перад галоўным уваходам у будынак з боку праспекта запраектавана гасцявая паркоўка на 31 месца (з іх адно — для людзей з інваліднасцю). Пад’езд да загрузнай пляцоўкі аб’екта будзе таксама з боку дома № 25.
Асноўныя ўваходы для наведвальнікаў размесцяць з боку паўночнага і ўсходняга фасадаў (Кляцкова і Triniti). На ўчастку прадугледжаны малыя архітэктурныя формы — сметніцы, лаўкі. Ходнікі, праезды і паркоўкі будуць з ходнікавай бетоннай пліткі, паміж імі уладкуюць газоны.
Участак пад пабудову гандлёвага цэнтра прадалі 9 лістапада 2021 года за 50 тысяч рублёў. Яго купіў гродзенскі бізнесмен. Ён быў адзіным пакупніком на аўкцыёне. На яго думку, людзі, якія будуць ісці ў гандлёвы цэнтр Triniti ці назад, абавязкова наведаюць і ягоны аб’ект.
Паглядзець праект можна з 26 красавіка па 10 траўня (
Заўвагі і прапановы па праекце можна дасылаць з 26 красавіка па 20 траўня. Іх прымае:
Прэзентацыя праекта пройдзе 4 траўня ў 15:00 у каб. 1 упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…