Новости

Румлёўскі мост у Гродне адкрыюць пазней, чым планавалі

Румлёўскі мост пасля рамонту адкрыюць да сярэдзіны чэрвеня, распавёў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. Раней планавалася, што мост стане даступным для руху ўжо да 1 чэрвеня.

«Выйшлі на новы этап рамонту. Практычна вызначаныя праектныя працы, што там трэба зрабіць, выкананыя падрыхтоўчыя працы, ідуць пастаўкі матэрыялу», — распавёў Мечыслаў Гой падчас суботніка ў Гродне. Відэа апублікаваў Telegram-канал «Гродно Плюс».

Узмацняльныя канструкцыі для моста прывязуць 18 красавіка з Чарапаўца (Расія). Зараз працы ідуць не толькі на верхняй частцы моста, але і на ніжняй. Узмоцненыя ўжо дзве апоры моста, падрыхтоўчыя працы праходзяць далей, складзены графік.

Да 1 чэрвеня павінны прыступіць да асфальтавання. Гэта зойме ад трох од пяці дзён.

«Максімум у сярэдзіне чэрвеня плануецца адкрыццё моста», — удакладніў Мечыслаў Гой.

Працы на Румлёўскім мосце выконвае рэспубліканскае прадпрыемства «Мастабуд». З наступнага тыдня дадаткова падключаць мінскую арганізацыю «Мастабуда», хутчэй за ўсё прыцягнуць і арганізацыю з Брэста, каб можна было ўкласціся ў тэрміны, падзяліўся планамі Мечыслаў Гой.

Рамонт моста пачалі 10 студзеня 2022 года. Спачатку рух на мосце не збіраліся перакрываць цалкам. Падчас рамонту збіраліся замяніць агароджу на ўсім мосце, разабраць ходнік, пакласці новы асфальт, зрабіць новы дарожны борт і замяніць дэфармацыйныя швы. У лютым мост вырашылі закрыць на два дні для выпрабаванняў. Падчас рамонтных працаў выявілі некаторыя дэфекты, якія стала магчымым убачыць толькі пасля разбору часткі будаўнічых канструкцый. Тэрміны рамонту працягнулі. Рух на мосце планавалі аднавіць да 1 красавіка, пасля — да 1 чэрвеня. З 13 красавіка на мосце цалкам перакрылі і рух пешаходаў. Капітальны рамонт дазволіць мосту прастаяць без чарговых рамонтаў яшчэ 25 гадоў.

Чытайце таксама: Опять пробки. На Старом мосту планируют заменить асфальт

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025