Абноўленая зала для кікбоксінга ў Гродне. Крыніца: БелТА
У Гродне адкрылі абноўленую залу для заняткаў кікбоксінгам і тайскім боксам. Залу 13 красавіка адкрыў спартыўна-дабрачынны праект «Смелый шаг», кіраўнік якога — Дзмітрый Лукашэнка. Пра гэта паведаміла БелТА.
Мэта адкрыцця залы — дапамога дзецям з неблаганадзейных і шматдзетных сем’яў. Заняткі будуць адбывацца бясплатна. Зала разлічана на 100 спратоўцаў. На заняткі па тайскім боксе ўжо запісаліся 30 падлеткаў ад 10 да 15 гадоў.
«Гэта будзе ў першую чаргу дапамога для дзяцей, якія патрапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Наш від спорту дапаможа ім рэалізаваць сябе, дасягнуць нейкіх высотаў, а ў будучыні абараніць сябе, сваю сям’ю, сваю радзіму», — сказаў на адкрыцці шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Дзмітрый Варац.
Падчас адкрыцця залы прысутнічаў сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый. Ён з’яўляецца старшынёй Прэзідэнцкага спартовага клуба. Таксама прыйшоў памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў. Падобныя залы адкрылі ўжо ва ўсіх вобласцях Беларусі і ў Мінску. У іх займаюцца больш за 170 дзяцей ад 10 да 15 гадоў.
Чытайце таксама: «Хаджу па Савецкай, каб паглядзець, як сонца заходзіць». Юрый Караеў распавёў пра любімыя месцы ў Гродне і што ў нашым горадзе засмучвае мінчан
Абноўленую залу адкрылі на базе для заняткаў кікбоксінгам і тайландскім боксам на вул. Паповіча, 3. Весці заняткі будзе Дзмітрый Варац.
У 2018 годзе Варац адкрыў у Гродне свой байцоўскі клуб. Там трэнірурецца больш за 100 чалавек. Некаторыя з іх — прызёры рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…