Страты завода «Краснасельскбудматэрыялы» растуць. За 2021 год чыстыя страты склалі 22,1 млн рублёў. Гэта на 11,5 млн больш, чым у 2020 годзе. Агулам непакрытыя страты на пачатак 2022 года склалі 335,3 млн рублёў. Пра гэта напісана ў гадавой справаздачы прадпрыемства.
Агулам прыбытак кампаніі ў 2021 годзе склаў 317,4 млн рублёў. Гэта на 26,6 млн больш чым годам раней. Нягледзячы на гэта непакрытыя страты працягваюць расці. За 2021 год яны з 313,5 млн выраслі да 335,3 млн рублёў.
У сувязі з адсутнасцю даходу за мінулы год агульны сход акцыянераў 23 сакавіка вырашыў не выплачваць дывідэнды акцыянерам.
Сярэдняя колькасць супрацоўнікаў завода ў 2021 годзе — 2302 чалавека (2326 чалавек было ў 2020). Пры гэтым па стане на канец сакавіка 2022 на «Кранасельсбудматэрыялах» было каля 80 незакрытых вакансій.
Большую частку выручкі - 63,5% - прадпрыемства атрымала ад вытворчасці цэменту, а 20% - ад вытворчасці ячэістага бетону.
У 2020 годзе ўрад Беларусі дазволіў цэментнаму заводу ў Краснасельскім перакласці працэнты па сваіх крэдытах на рэспубліканскі бюджэт. Дзяржава паабяцала выплачваць працэнты па крэдытах.
Аднак, і па стане на канец 2020, і па стане на канец 2021 года, кароткатэрміновыя абавязальніцтвы перавышалі кароткатэрміновыя актывы, пры тым розніца толькі павялічвалася.
Аўдытар прадпрыемства — фірма «БДО» — звяртае ўвагу, што «Краснасельскбудматэрыялы» выконвае свае абавязальніцтвы тэрмінова менавіта дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы.
Чытайце таксама: Ликвидировать или приватизировать: что делать с убыточными госпредприятиями?
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…