У аграгарадку Гожа пад Гроднам на вуліцах Школьная і Сонечная плануюць вылучыць для новай забудовы 30 зямельных участкаў. З іх 30% прададуць з аўкцыёну. Пра гэта паведаміў Newgrodno.by.

У Гожы з'явіцца раён таўнхаўсаў і катэджаў: пад забудову вылучаць 30 участкаў
Будаўніцтва ў Гожы. Крыніца: Newgrodno.by

Участкі будуць прызначаны для індывідуальнага будаўніцтва, а таксама для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Зараз там адбываецца падрыхтоўка да забудовы квартала. У новы раён правядуць газ, ваду, электразабеспячэнне і каналізацыю.

Калі можна будзе набыць участак, пакуль не вядома.

Што ўжо будуюць у Гожы

У аграгарадку ўжо будуюць іншы новы жылы раён. Там узвядуць двухпакаёвыя жылыя дамы — таўнхаўсы. Яны будуць прызначаны для супрацоўнікаў мясцовага сельскагаспадарчага кааператыва «Гожа».

Чытайце таксама: