У аграгарадку Гожа пад Гроднам на вуліцах Школьная і Сонечная плануюць вылучыць для новай забудовы 30 зямельных участкаў. З іх 30% прададуць з аўкцыёну. Пра гэта паведаміў Newgrodno.by.

Участкі будуць прызначаны для індывідуальнага будаўніцтва, а таксама для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Зараз там адбываецца падрыхтоўка да забудовы квартала. У новы раён правядуць газ, ваду, электразабеспячэнне і каналізацыю.
Калі можна будзе набыць участак, пакуль не вядома.
Што ўжо будуюць у Гожы
У аграгарадку ўжо будуюць іншы новы жылы раён. Там узвядуць двухпакаёвыя жылыя дамы — таўнхаўсы. Яны будуць прызначаны для супрацоўнікаў мясцовага сельскагаспадарчага кааператыва «Гожа».
Чытайце таксама: