Фота: gpk.gov.by, носіць ілюстрацыйны характар
Бязвізавы рэжым для грамадзян Латвіі і Літвы ўвядзе Беларусь. Гэта адбудзецца апоўначы 15 красавіка. Такі парадак будзе дзенічаць да 15 траўня. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.
Грамадзяне Літвы і Латвіі, а таксама асобы з пашпартамі неграмадзян Латвіі, падчас дзеяння новых правілаў змогуць неабмежаваную колькасць разоў перасякаць мяжу. Таксама ім дазволена наведваць памежную зону без пропуску. Для гэтага пры ўездзе ў Беларусь трэба вусна паведаміць памежнікам пра месца і мэты наведвання.
Для ўезда на тэрыторыю Беларусі замежным грамадзянам неабходна мець ПЦР-тэст альбо сертыфікат аб вакцынацыі.
Інфармацыя пра тое, што Беларусь разглядае магчымаць увесці бязвівавы ўезд для грамадзян сумежных краін з’явілася 13 красавіка. Такім чынам улады хочуць узмацніць дабрасуседскія адносіны і развіваць уязны турызм.
Гэта тычыцца сумежных Польшчы, Літвы і Латвіі. Але дазвол далі толькі для грамадзян Латвіі і Літвы. Раней для ўезда на тэрыторыю Беларусі ім была патрэбна віза (за выключэннем бязвізавай зоны «Брэст — Гродна»).
Чытайце таксама: Беларусь хоча развіваць добрасуседскія адносіны з «непрыязнымі» краінамі. Пачнуць з пашырэння бязвізу
Абмежаванні на перасячэнне беларускай мяжы знялі 3 красавіка 2022. Іх увялі 21 снежня 2020 года. За рэдкімі выключэннямі выезд з краіны быў абмежаваны. Афіцыйнай прычынай называлі прадухіленне распаўсюджвання ў Беларусі COVID-19.
Пасля адмены абмежаванняў замежнікі з сумежных краін Еўрасаюза пачалі часцей ездзіць у Беларусь. У перыяд з 3 па 10 красавіка іх стала больш на 30% у праўнанні з тыднем раней. Большасць з іх — грамадзяне Літвы і Латвіі.
Чытайце таксама:
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…