На месцы былога вайсковага аэрадрома ў мястэчку Рось могуць зрабіць навукова-даследчы цэнтр альбо турыстычную базу. Комплекс будынкаў на тэрыторыі плошчай 4 га паспрабуюць прадаць з аўкцыёна 21 красавіка. Інфармацыю пра гэта размясцілі на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

За колькі можна набыць аэрадром? Пад Россю прадаюць былы вайсковы гарадок
Адзін з будынкаў комплекса былога вайсковага аэрадрома ў мястэчку Рось. Крыніца: au.nca.by

Што можа зрабіць новы ўласнік

Паводле ўмоваў аўкцыёна новы ўласнік можа змяніць мэтавае прызначэнне комплекса. Там можна будзе размясціць прадпрыемства, навуковы цэнтр, навукова-даследчыя ўстановы альбо турыстычныя аб’екты, моладзевы лагер ці турыстычную базу.

За колькі можна набыць аэрадром? Пад Россю прадаюць былы вайсковы гарадок
Адзін з будынкаў комплекса былога вайсковага аэрадрома ў мястэчку Рось. Крыніца: au.nca.by

Што ёсць на тэрыторыі

Тэрыторыя з пабудовамі былога аэрадрома — 4 га. Набыць тэрыторыю можна цалкам альбо па частках. Пабудовы падзялілі на некалькі маёмасных комплексаў. У комплекс былога аэрадрома ўвайшло 13 аб’ектаў.

У былым вайсковым гарадку захаваліся сістэмы ацяплення, водазабеспячэнне, электразабесяпчэнне і каналізацыя.

За колькі можна набыць аэрадром? Пад Россю прадаюць былы вайсковы гарадок
Адзін з будынкаў комплекса былога вайсковага аэрадрома ў мястэчку Рось. Крыніца: au.nca.by

Якая цана аб’екта

Пачатковая цана аб’екта — амаль 158 тыс. рублёў. Аўкцыён адбудзецца 21 красавіка ў 11:00. у Гродне, вул. 17 Верасня, 39. Пераможца аўкцыёна атрымае права арэнды на 48 гадоў - да 2070 года.

Чытайце таксама: Аэравакзал за $ 40. З аўкцыёну прадалі самы вялікі занядбаны будынак Гродна