У Гродне затрымалі двух валютчыкаў, калі яны спрабавалі абмяняць паміж сабой грошы. У іх канфіскавалі $ 13 000 у эквіваленце. Неўзабаве іх пачнуць судзіць. Ім пагражае штраф да 4800 рублёў і канфіскацыя грошай.

Дваіх беспрацоўных валютчыкаў 44 і 48 гадоў затрымалі супрацоўнікі Гродзенскага АБЭЗ на паркоўцы ГЦ OldCity. Яны спрабавалі абмяняць паміж сабой $ 2,3 тыс. на 6,5 тыс. рублёў. Пры сабе ў ценявікоў знайшлі 6,8 тыс. рублёў, $ 10,2 тыс. і € 500. Гэта звыш $ 13 тыс. у эквіваленце. На іх склалі пратаколы па арт. 12.2 ч. 1 КаАП (Парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення валютна-абменных аперацый), паведамляе s13.ru са спасылкай на міліцыю Гродна.

Неўзабаве іх пачнуць судзіць

Дадзеныя валютчыкаў не назвалі. Верагодна, гэта Ягор Барысаў і Аліеў Фірдаўсі Бахадура Аглы. Іх будуць судзіць 14 красавіка паводле арт. 12.2 ч.1 КаАП. Мужчынам пагражае штраф ад 50 да 150 базавых велічынь (ад 1600 да 4800 рублёў) з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння — гэта значыць, грошай.

На разгляд адной справы даюць 20 хвілін. Разглядаць справу ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна будзе суддзя Алена Тоўсцік-Самойла.

Адбяруць $ 13 000, а зверху - штраф. У Гродне будуць судзіць валютчыкаў
Суд над валютчыкамі. Фота: Hrodna.life

Валютчыкі актывізуюцца ў крызісы

Як правіла, валютчыкі з’яўляюцца ў крызісы, выкліканыя рэзкім скокам курсу валют. Напрыклад, пра затрыманні пісалі ў 2011, 2015, 2016 гадах. У пачатку сакавіку 2022 года Hrodna.life заўважыў каля абменнікаў людзей, якія прапаноўвалі абмяняць валюту. Тады долар можна было купіць ад 3,65 да 4 руб., еўра — ад 3,99 да 4,32.

Чытайце таксама: У турму за $ 100: як вярнуць грошы ўладальніку і патрапіць у СІЗА