Ігар Банцэр у бары "Quester" 10 красавіка 2021 года. Фота: Аляксандр Пасечнік
Пасяджэнне па іску папраўчай установы адкрытага тыпу № 9 у Віцебску да Ігара Банцэра прайшло 11 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Яго судзяць за камунальныя паслугі, якія ён павінен быў заплаціць, калі знаходзіўся на «хіміі», паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Запазычанасць склала 81,66 рублёў і 64 рублі пошліны. Банцэр плаціць не хоча, бо з 130 дзён ён правёў 82 дні ў штрафным ізалятары.
Банцэру на пасяджэнні 11 красавіка не дазволілі азнаёміцца з 13 лістамі, якія знаходзяцца ў матэрыялах справы. Таму ён спаслаўся на Канстытуцыю і папрасіў адкласці справу, пакуль ён не знойдзе сабе адваката. Пасяджэнне перанеслі на 15.00 20 красавіка. Ён збіраецца знайсці абаронцу і азнаёміцца з матэрыяламі справы. Ігар мяркуе, што работнікі суда і пракуратуры баяцца паказаць яму дакументы.
Ігар збіраецца выклікаць сведак, якія пацвердзілі б, што начальнік папраўчай установы ставіцца да яго прадузята. «Я прайграю, але будзе весела. Будзем змагацца, хоць я і не веру ў добры сыход. Кожны чалавек, хто чытае статыстыку, „Судовы веснік“ беларускі, ведае, які ў нас вынік у судах. Менш за 0,01% спраў выграюць грамадзяне. Астатнія — самы справядлівы, савецкі, гуманны суд у свеце», — паабяцаў Банцэр.
Ігар Банцэр — гродзенскі рок-музыкант і перформер. Банцэра затрымалі ў кастрычніку 2020 года за перформанс 5 верасня, які прызналі хуліганствам. Суддзя Наталля Козел 19 сакавіка 2021 года прысудзіла яму 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. З 3 сакавіка, калі пачаўся разгляд справы ў судзе, Ігар трымаў «сухую» галадоўку (не прымаў ежы і вадкасці) 16 дзён. 15 сакавіка праваабаронцы прызналі Банцэра палітвязнем. У выніку галадовак у яго пагоршылася здароўе. Ігара Банцэра выпусцілі з папраўчай установы адкрытага тыпу № 9 у Віцебску 17 снежня 2021 года. Ён адбыў там увесь прызначаны тэрмін.
Чытайце таксама: Былога палітвязня Ігара Банцэра выклікалі ў Следчы камітэт
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…