Афіцыйнае адкрыццё мотасезона плануецца ў сярэдзіне красавіку, але байкеры Гродна ўжо пачалі вяснова-летні сезон. У ДАІ Гродна правялі рабочую сустрэчу з мотааматарамі. Як змагаюцца з шумам ад матацыклістаў у горадзе, распавёў у інтэрв'ю «Гродна Плюс» начальнік УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Генадзь Бяляўскі.
Зараз пры рэгістрацыі транспартнага сродку вывучаюць яго характарыстыкі. Пры праходжанні тэхагляду вывучаюцца параметры, каб не ствараць у начны час лішні шум і не перашкаджаць адпачынку гараджан, распавёў Генадзь Бяляўскі. Таксама на гарадскіх магістралях выкарыстоўваюць змешаны кантроль, пры якім ДАІ сочыць за парушальнікамі з грамадзянскага аўтамабіля.
У некаторых кіроўцаў навыкаў кіравання недастаткова, адзначыў Бяляўскі. Вясной 2022 года ў Гродне ўжо адбылася першая аварыя з удзелам матацыкліста.
Сітуацыя на дарогах
ДТЗ, пацярпелых і загінулых у іх па ўсёй вобласці на пачатак 2022 года стала на 13,5% менш у параўнанні з 2021 і 2020 годам. Аварыі носяць сезонны характар. 95% вадзіцеляў сочаць за аўтамабілем і своечасова замяняюць гуму. Але асобным кіроўцам зімой часам не хапае вопыту, каб улічыць дарожныя ўмовы.
Для бяспекі руху ДАІ штогод укараняюць інжынерныя рашэнні: напрыклад, вонкавае асвятленне на пешаходных пераходах, дадатковыя пераходныя дарожкі, агароджы каля навучальных устаноў і кольцы малога радыусу на аварыйных скрыжаваннях — у раёне Гібуліч і Каробчыц.
У Гродне стала менш транспарту, але ўсё яшчэ — шмат
У 2022 годзе ў Гродзенскай вобласці стала менш транспарту. Па вобласці зарэгістравана 547.000 адзінак — аўтамабілі, аўтобусы, прычэпы, матацыклы, юрыдычны транспарт. На 1 студзеня было зарэгістравана 371 000 легкавых аўтамабіляў.
«Адным з умоў транспартнага падатку [неафіцыйная назва „Дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху“ — Hrodna.life] было зняць з сябе ўсё, што за кімсьці лічылася працяглы час. Людзі ў гэтым плане актывізаваліся. У кагосьці машыны выйшлі з ладу, у кагосьці стаяць — імі ніхто не карыстаецца. Людзі прынеслі рэгістрацыйныя знакі, тэхпашпарты — і спісалі гэтыя транспартныя сродкі. Таму па статыстыцы транспарту стала нашмат менш», — распавёў Бяляўскі.
Тым не менш, у Гродне транспарту больш, чым у іншых гарадах Беларусі: 347 адзінак на 1000 жыхароў.
Чытайце таксама: ДАІ: у цэнтры Гродна з’явіцца яшчэ адна платная паркоўка, у дварах — шлагбаўмы