На сцяне дома № 4 па вуліцы Кірава ўсталявалі мемарыяльную шыльду. Яна прысвечана Заслужанаму трэнеру БССР і ганароваму грамадзяніну Гродна Рэнальду Кнышу. Ён жыў у гэтым доме з 1944 па 1971 год.
З 1953 года Кныш працаваў трэнерам у Гродзенскай дзіцячай спартыўнай школе № 3 у секцыі спартыўнай гімнастыкі. За час працы ён вынайшаў каля 30 новых элементаў у спартыўнай гімнастыцы, за што ў 1964 годзе атрымаў ганаровае званне «Заслужаны трэнер СССР» (званне заслужанага трэнера БССР атрымаў два гады раней).
У час сваёй дзейнасці Кныш падрыхтаваў чэмпіёнку СССР па гімнастыцы Тамару Аляксееву, дзвюх алімпійскіх чэмпіёнак: Алену Валчэцкую і Вольгу Корбут. Апошняя ў канцы 1990-х напісала кнігу, у якой распавяла пра сэкскуальныя дамаганні з боку трэнера ў час гульняў у Мюнхене. Рэнальд Кныш называў гэта паклёпам. У 2018 годзе пра дамаганні расказалі іншыя былыя вучаніцы Кныша. Гэтыя абвінавачанні ён таксама рашуча адмаўляў.
Пасля Алімпіяды 1972 года ў складзе савецкай дэлегацыі Кныш сустракаўся з прэзідэнтам ЗША Рычардам Ніксанам. У тым жа 1972 годзе Кныш стаў Ганаровым грамадзянінам Гродна. У 1974 годзе атрымаў званне «Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР». Пасля Алімпійскіх гульняў 1980 года і канфлікту з Вольгай Корбут быў вымушаны пакінуць спорт.
Чытайце таксама: Як Вольга Корбут стала брэндам Гродна і ледзь не атрымала сваю вуліцу
Жыў у Мінеральных Водах, Таліне, Калінінградзе. У 1989 годзе ён вярнуўся ў Гродна і жыў на вуліцы Савецкіх Памежнікаў. Пісаў вершы і мемуары, а таксама рыхтаваў дапаможнікі для спартсменаў. Рэнальд Кныш памёр у красавіку 2019 года.
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…