Поезд на Москву отправляется из Гродно.
У красавіку зменіцца графік руху пасажырскіх цягнікоў. Гэта адбудзецца з-за рамонта мосту на перагоне Скідзель — Жытомля 18−19, а таксама 26−27 красавіка. Пра гэта паведаміла Беларуская чыгунка.
Міжрэгіянальныя цягнікі спалучэннем Мінск-Гродна, Гомель-Гродна, Віцебск-Гродна будуць адпраўляцца і прыбываць на станцыі Масты і Скідзель. Такім чынам 18 і 26 красавіка на станцыю Масты будуць прыбываць цягнікі:
На станцыю Скідзель 18 і 26 красавіка будуць прыбываць цягнікі:
У адваротным накірунку цягнікі будуць адпраўляцца 19 і 27 красавіка ад станцыі Масты:
Ад станцыі Скідзель 19 і 27 красавіка будуць адпраўляцца цягнікі:
У лістападзе 2021 года з-за рамонта мосту на перагоне Скідзель-Жытомля ўжо змянялі рух цягнікоў. Тады з Гродна да станцыі Жытомля і станцыі Скідзель (ад якіх адыходзілі цягнікі) арганізавалі перавозку пасажыраў аўтобусамі. Ці арганізуюць перавоз пасажыроў да станцыі Скідзель і Масты, а таксама ў адваротным накірунку Беларуская чыгунка не паведаміла.
З 11 красавіка цягнік № 623/624 «Віцебск/Камунары — Гродна — Віцебск/Камунары» будзе хадзіць па маршруце «Ворша — Гродна — Ворша». З Воршы цягнік будзе адпраўляцца ў пяндзелак, аўторак і сераду (акрамя 2, 3, 4, 9 траўня і 7 лістапада 2022 года). А з Гродна з 11 красавіка цягнік будзе хадзіць ў аўторак, сераду, чацвер (акрамя 3, 4, 5, 10 траўня і 8 лістапада 2022 года).
З 8 красавіка прыгарадны цягнік «Гродна — Узбярэж» будзе рухацца толькі ў пятніцу, суботу і нядзелю. Адпраўленне з Гродна ў 15:10.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…