У красавіку зменіцца графік руху пасажырскіх цягнікоў. Гэта адбудзецца з-за рамонта мосту на перагоне Скідзель – Жытомля 18-19, а таксама 26-27 красавіка. Пра гэта паведаміла Беларуская чыгунка.

Як і калі зменяцца маршруты цягнікоў
Міжрэгіянальныя цягнікі спалучэннем Мінск-Гродна, Гомель-Гродна, Віцебск-Гродна будуць адпраўляцца і прыбываць на станцыі Масты і Скідзель. Такім чынам 18 і 26 красавіка на станцыю Масты будуць прыбываць цягнікі:
- №687 “Мінск – Гродна” адпраўленне з Мінску ў 07:10 прыбыццё на станцыю Масты ў 11:27.
- №631 “Гомель – Гродна” адпраўленне з Гомеля ў 14:20 прыбыццё ў Масты 04:57.
На станцыю Скідзель 18 і 26 красавіка будуць прыбываць цягнікі:
- №623 “Орша – Гродна” адпраўлення з Віцебска 20:04 прыбыццё ў Скідзель 04:44.
- №679 “Віцебск – Гродна” адпраўлення з Віцебска ў 00:10 прыбыццё ў Скідзель у 11:13.
У адваротным накірунку цягнікі будуць адпраўляцца 19 і 27 красавіка ад станцыі Масты:
- №688 “Гродна – Мінск” адпраўленне з Мастоў у 16:27 прыбыццё ў Мінск у 20:11.
- №632 “Гродна – Гомель” адпраўленне з Мастоў у 18:18 прыбыццё ў Гомель 07:54.
Ад станцыі Скідзель 19 і 27 красавіка будуць адпраўляцца цягнікі:
- №609 “Гродна – Гомель” адпраўленне ад станцыі Скідель у 20:32 прыбыццё ў Гомель у 08:46
- №624 “Гродна – Орша” адпраўленне ад станцыі Скідзель у 17:59 прыбыццё ў Оршу ў 03:19.
У лістападзе 2021 года з-за рамонта мосту на перагоне Скідзель-Жытомля ўжо змянялі рух цягнікоў. Тады з Гродна да станцыі Жытомля і станцыі Скідзель (ад якіх адыходзілі цягнікі) арганізавалі перавозку пасажыраў аўтобусамі. Ці арганізуюць перавоз пасажыроў да станцыі Скідзель і Масты, а таксама ў адваротным накірунку Беларуская чыгунка не паведаміла.
Якія яшчэ змены адбудуцца на Беларускай чыгунцы
З 11 красавіка цягнік №623/624 “Віцебск/Камунары – Гродна – Віцебск/Камунары” будзе хадзіць па маршруце “Ворша – Гродна – Ворша”. З Воршы цягнік будзе адпраўляцца ў пяндзелак, аўторак і сераду (акрамя 2, 3, 4, 9 траўня і 7 лістапада 2022 года). А з Гродна з 11 красавіка цягнік будзе хадзіць ў аўторак, сераду, чацвер (акрамя 3, 4, 5, 10 траўня і 8 лістапада 2022 года).
У міжгародніх раскладах таксама змены
З 8 красавіка прыгарадны цягнік “Гродна – Узбярэж” будзе рухацца толькі ў пятніцу, суботу і нядзелю. Адпраўленне з Гродна ў 15:10.


